Тыяфенол, фенілмеркаптан, меркаптабензол — найпрасцейшы прадстаўнік тыяфенолаў, CHSH.
Бясколерная вадкасць з непрыемным пахам. Малекулярная маса 110,178. Тэмпература плаўлення −14,8 °C, тэмпература кіпення 168,7 °C. Шчыльнасць 1,0766 г/см³ пры тэмпературы 20 °C. Не раствараецца ў вадзе, змешваецца з большасцю арганічных растваральнікаў. На паветры або пад уздзеяннем ёду паступова акісляецца да дыфенілдысульфіду.
Атрыманне Тыяфенол звычайна атрымліваюць праз узаемадзеянне серы з фенілмагнійбрамідам і аднаўленнем безолсульфахларыду цынкам у салянай кіслаце. Таксама выкарыстоўваюцца іншыя метады, выкарыстоўваемыя ў сінтэзе тыяфенолаўТиофенол // Химическая энцыклопедия на ХиМиК.ру.
Выкарыстанне Тыяфенол выкарыстоўваецца ў працэсах сінтэзу фарбавальнікаў, палімераў, інгібітараў радыкальных рэакцый, стабілізатараў і іншых дабавак у вытворчасці сінтэтычных каўчукоў.
Літаратура
Спасылкі Тиофенол // Химическая энцыклопедия на ХиМиК.ру Тиофенолы // Химическая энцыклопедия на ХиМиК.ру Тыяфенол на сайце easyChem
Катэгорыя:Сераарганічныя злучэнні Катэгорыя:Араматычныя злучэнні