Вэнтспілскі край () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Латвіі ў вобласці Курзэмэ. Край складаецца з дванаццаці воласцяў і горада Пілтэнэ. Адміністрацыя самакіравання знаходзіцца ў горадзе рэспубліканскага падпарадкавання — Вэнтспілс, якія не ўваходзяць у склад края.
Мяжуе з Дундажскім, Талсінскім, Кулдыжскім, Алсунгскім, Павіласцкім краямі і горадам Вэнтспілс.
Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 13 510 чалавек. Плошча края складае 2472 км².
Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з часткі Вэнтспілскага раёна.
Нацыянальны склад Нацыянальны склад насельніцтва края паводле вынікаў перапісу насельніцтва Латвіі 2011 года размеркаваны такім чынам:
НацыянальнасцьКолькасць,чал. (2011)%Латышы11 13891,75 %Рускія4833,98 %Беларусы900,74 %Украінцы1621,33 %Палякі490,40 %Літоўцы960,79 %Іншыя1211,00 %усяго12 139100,00 %
Тэрытарыяльны падзел горад Пілтэнэ () Анцская воласць () Варвская воласць () Зіраская воласць () Злэкаская воласць () Пілтэнская воласць () Попская воласць () Пузская воласць () Таргальская воласць () Угальская воласць () Усмская воласць () Ужаваская воласць () Юркалнская воласць ()
Спасылкі Афіцыйны сайт Вэнтспілскага края