Ніжнялу́жыцкая моваЦі долнасорбская, ці долналужыцкая (dolnoserbska rěc, dolnoserbšćina) — адна з дзвюх літаратурных моў лужычанаў (лужыцкіх сербаў), распаўсюджаная ў вобласці Ніжняя Лужыца ва ўсходняй Германіі (федэральная зямля Брандэнбург). Уваходзіць у лужыцкую падгрупу заходнеславянскіх моўШирокова А. Г. Западнославянские языки.

Колькасць носьбітаў мовы — 7 240 чалавек (1995 год) — памяншаецца, на ёй размаўляе збольшага старэйшае пакаленне лужычанаў у наваколлі Котбуса, моладзь не ведае мовы.

На крышталізацыю ніжнялужыцкай літаратурнай нормы вельмі паўплывала верхнелужыцкая мова, але насупраць ёй ніжнялужыцкая менш нармавана і кадыфікавана, ёй уласцівыя няўстойлівасць і вялікая варыянтнасць. Мовы лужыцкай групы падзяляюць усе заходнеславянскія моўныя чэрты, часткай набліжаючыся да моў ляхіцкай падгрупы, часткай — да чэшска-славацкіх. Мовы Горнай і Долнай Лужыцы маюць значную колькасць супольных чэрт і ў той жа час адрозніваюцца паміж сабой на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы (фанетыка, марфалогія, лексіка), мяжу паміж імі ўтвараюць ізаглосы некалькіх старажытных моўных з’яўТрофимович К. К. Лужицкий язык.

Рэгулятарам літаратурнай мовы з’яўляецца Ніжнялужыцкая моўная камісія, якая дзейнічае цяпер пры лужыцкай прасветнай грамадзе «Маціца сербская»Delnjoserbska rěčna komisija .

Моўная геаграфія На ніжнялужыцкай мове размаўляюць ва Усходняй Германіі на абшары вакол горада Котбус. Агульная колькасць носьбітаў падаецца ў розных крыніцах ад 5 да 15 тысяч, але колькасць актыўных карыстальнікаў трохі меншая.

Ніжнялужыцкая мова знікае, што абгрунтоўваюць дэмаграфічныя падлікі. Большасць размоўнікаў — людзі старэйшага ўзросту. Моладзь карыстаецца нямецкай мовай, што дае большую магчымасць зрабіць кар’еру.

Ёсць спробы захаваць мову ад знікнення. Да найважнейшых адносіцца «Вітай-праграма», што ставіць за мэту развіццё ніжнялужыцкай мовы ў дзіцячых садках. Вынікі праграмы, аднак, далёкія ад станоўчых, што не дазваляе глядзець на будучыню мовы аптымістычна. Існуе збянтажанасць, што як самі лужычане не паспрабуюць рашуча захаваць мову, яна можа знікнуць на працягу наступных двух ці трох пакаленняў.

Дыялекты заходнекотбускі; усходнекотбускі; веташаўскі.

Пісьмовасць Пісьмовасць на грунце лацінкі створана ў XVI сталецці.

ЛітараНазваЛітараНазваЛітараНазва A a a CH ch cha Ŕ ŕ eŕ, veke eŕ B b bej I i i S s es C c cej J j jot Š š eš Č č čej K k ka Ś ś śej Ć ć ćej Ł ł eł T t tej D d dej L l el U u u DŹ dź dźej M m em W w wej E e e N n en Y y y Ě ě jet, ět Ń ń eń Z z zet F f ef O o o Ž ž žet G g gej P p pej H h ha R r er

Лінгвістычная характарыстыка Ніжнялужыцкая мова шмат чым адрозніваецца ад верхнелужыцкай. Фанетычныя асаблівасці: Захаванне гуку g выбухнога (у верхнелужыцкай h). Пераход r > š пасля зычных p, t, k (trawa > tšawa). Задзіночанне č і c (čas > cas).

Марфалагічныя асаблівасці: Парны лік. Асаблівыя формы дзеясловаў мінулага часу: аорыст ды імперфект. Супін, які ў іншых славянскіх мовах, акрамя славенскай, знікнуў.

Лексічныя асаблівасці — нямецкі ўплыў на слоўнік большы, чым у верхнелужыцкай.

Марфалогія

Назоўнік Назоўнік ніжнялужыцкай мовы мае катэгорыі роду (мужчынскі, жаночы, ніякі), ліку (адзіночны, парны, множны), склону и адушаўлёнасці.

Назоўнікі скланяюцца ў 6 склонах: назоўным, родным, давальным, вінавальным, творным, месным.

Жаночы род назоўнікаў мае 3 скланенні: к I-му адносяцца назоўнікі з асновай на цвёрды зычны і канчаткам -a у назоўным склоне, к II-му — назоўнікі з асновай на мяккі ці зацвярдзелы (гістарычна мяккі) зычны (c, s, z, š, ž) і канчаткам -a у назоўным склоне, па III-ім змяняюцца назоўнікі з нулявым канчаткам.

Скланенне назоўнікаў жаночага роду на ўзоры словаў głowa «галава», droga «дарога», zemja «зямля», duša «душа», kosć «костка», rěc «мова»: Склон і лік I скланенне II скланенне III скланенне Назоўны адз. ліку głowa droga zemja duša kosć rěc Родны адз. ліку głowy drogi zemje duše kosći rěcy Давальны адз. ліку głowje droze zemi dušy kosći rěcy Вінавальны адз. ліку głowu drogu zemju dušu kosć rěc Творны адз. ліку głowu drogu zemju dušu kosću rěcu Месны адз. ліку głowje droze zemi dušy kosći rěcy Назоўны парн. ліку głowje droze zemi dušy kosći rěcy Родны парн. ліку głowu drogowu zemjowu dušowu kosćowu rěcowu Давальны парн. ліку głowoma drogoma zemjoma dušoma kosćoma rěcoma Вінавальны парн. ліку głowje droze zemi dušy kosći rěcy Творны парн. ліку głowoma drogoma zemjoma dušoma kosćoma rěcoma Месны парн. ліку głowoma drogoma zemjoma dušoma kosćoma rěcoma Назоўны мн. ліку głowy drogi zemje duše kosći rěcy Родны мн. ліку głowow drogow zemjow dušow kosćow, kosći rěcow Давальны мн. ліку głowam drogam zemjam dušam kosćam rěcam Вінавальны мн. ліку głowy drogi zemje duše kosći rěcy Творны мн. ліку głowami drogami zemjami dušami kosćami rěcami Месны мн. ліку głowach drogach zemjach dušach kosćach rěcach

Лічэбнік Лічэбнікі ад 1 па 21: Колькасныя Парадкавыя Зборныя Адушаўлёныя Неадушаўлёныя 1jaden (м. р.), jedna (ж. р.), jedno (с. р.)prědny 2dwa (м. р.), dwě (ж. р., с. р.)drugidwoji 3tśitśotśeśitšoji 4styristyrjostwortystwory 5pěśpěśopětypěśory 6šesćšesćošestyšesćory 7sedysedymjosydymysedymory 8wosymwosymjowosymywosymory 9źewjeśźewjeśoźewjetyźewjeśory 10źaseśźaseśoźasetyźaseśory 11jadnasćojadnastyjadnasćory 12dwanasćodwanasty 13tśinasćotśinasty 14styrnasćostyrnasty 15pěśnasćopěśnasty 16šesnasćošesnaty 17sedymnasćosedymnasty 18wosymnasćowosymnasty 19źewjeśnasćoźewjeśnasty 20dwaźasćadwaźasty 21jadenadwaźasćajadenadwaźasty

Займеннік Скланенне асабовых займеннікаў першай і другой асобы: Склон I асоба II асоба Я Мы Мы ўдвух Ты Вы Вы ўдвух без прыназоўніка после прыназоўніка без прыназоўніка после прыназоўніка Назоўны ja my mej ty wy wej Родны mje mnjo / mnje nas naju śi, tebje tebje was waju Давальны mě mnjo / mnje nam nama śi, tebje tebje wam wama Вінавальны mě mnjo / mnje nas naju śi, tebje tebje was waju Творны mnu nami nama tobu / tebu wami wama Месны mnjo / mnje nas nama tebje was wama

Дзеяслоў Дзеяслоў ніжнялужыцкай мовы мае такія катэгорыі, як час, лад, трыванне, стан, асоба, лік і род.

У літаратурнай мове сістэма часу складаецца з цяперашняга і будучага часоў, формаў мінулага часу (перфект, плюсквамперфект, аорыст, імперфект). Але ўжо ў XIX ст. аорыст, перфект і плюсквамперфект пачалі знікаць з гутарковай мовы, а ў сучасны момант пакідаюць і літаратурную норму.

Перфект утвараецца састаўным чынам: l-дзеепрыметнік і дапаможны дзеяслоў byť у цяперашнім часе. Змяненне дзеяслова piś «піць» у перфекце: Асоба Адзіночны лік Парны лік Мн. лікМужчынскіЖаночыНіякі1-я асобаsom pił som piła *som piło smej piłej smy pili2-я асобаsy pił sy piła *sy piło stej piłej sćo pili3-я асобаjo pił jo piła jo piło stej piłej su pili

Лексіка Верагодна, з ніжнялужыцкай у чэшскую перайшло слова brambor «бульба» (хоць самі лужычане завуць бульбу словам běrna).

Гл. таксама Панашэму Сербалужыцкая літаратура Крысціян Фрыдрых Штэмпель — перакладчык старажытнагрэчаскай літаратуры.

Сеціва

Тэкставы корпус Часопіс Nowy Casnik

Катэгорыя:Мовы Германіі