Цапра́, Цэ́пра — рака ў Беларусі, у Нясвіжскім і Клецкім раёнах Мінскай вобласці, левы прыток ракі Лань (басейн Прыпяці).

Даўжыня ракі 21 км, з іх на тэрыторыі Клецкага раёна 14 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 123 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км. Пачынаецца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Габруны Нясвіжскага раёна, вусце за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Чырвоная Звязда Клецкага раёна. Рака цячэ пераважна ў межах Капыльскай грады. Рэчышча каналізаванае. На рацэ плаціны і сажалкі каля вёскі Пляшэвічы Нясвіжскага раёна (плошча 21,8 га) і вёскі Зубкі Клецкага раёна (плошча 34 га).

Асноўны прыток — рака Конік (злева).

Літаратура

 — С. 84.  — С. 266.

Катэгорыя:Басейн Лані Катэгорыя:Рэкі Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Рэкі Клецкага раёна