Агублены галосны задняга раду верхняга пад'ёму — галосны гук, які выкарыстоўваецца ў некаторых мовах свету. Знак у алфавіце МФА — , у алфавіце X-SAMPA — u.

Закрыты варыянт (губны) У некаторых мовах, напрыклад, у японскай і шведскай, прысутнічае такая разнавіднасць дадзенага гуку, адрозная ад яго агубленай версіі, званая экзалабічнай, або сціснутай (). Ні ў адной мове свету не існуе супрацьпастаўлення гэтага гуку з іншым, значна больш распаўсюджаным эндалабічным варыянтам () (з выкручаныя вуснамі).

У беларускай мове

У літаратурнай беларускай мове, верхняга пад'ёму задняга раду, моцна агублены (лабіялізаваны).

Характэрнай асаблівасцю гуку з'яўляецца тое, што ў моўнай плыні пераход ад артыкуляцыі папярэдняга зычнага да артыкуляцыі [у] ажыццяўляецца дастаткова хутка, таму што губы ўжо пры вымаўленні зычнага поўнасцю падрыхтаваныя да артыкуляцыі [у] (выцягнуты ўперад і акруглены), і ў выніку ўсе зычныя, якія знаходзяцца ў адным складзе з [у], аказваюцца агубленымі.

Гэты гук у беларускай мове выяўляе найменшую залежнасць ад фанетычнай пазіцыі, напрыклад, на яго вытрымку практычна не ўплываюць мяккія зычныя. Свае слыхавыя ўласцівасці гук [у] захоўвае і ва ўсіх ненаціскных пазіцыях.

Гукі [о] і [у] пасля мяккіх зычных маюць найменш падобны на [і] пераход, чым значна адрозніваюцца ад [а], [е].

Літаратура

Катэгорыя:Галосныя