Гру́здава (, ) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Юнькаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Паставаў.
Груздава — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Назва Паходжанне тапоніму «Груздава» мясцовыя жыхары выводзяць ад грыбоў груздоў. Аднак больш імавернай выглядае версія пра ўтварэнне назвы паселішча ад слова «груд» — «узгорак», «курган», што добра стасуецца з рэльефам мясцовасці: цэнтральная частка вёскі ўзвышаецца над ваколіцамі на 15—20 метраў.
Гісторыя Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Груздава ўваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1773 князь Агінскі збудаваў тут касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы МарыіHruzdowo // S. 191..
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Груздава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Груздава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе з 1927 сталі цэнтрам гміны Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.
У 1939 Груздава ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940—1960 гадах з’яўлялася цэнтрам Груздаўскага сельсавета.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1921 год — 292 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.; 1999 год — 179 чал. XXI стагоддзе: 2010 год — 134 чал.
Славутасці Капліца-пахавальня (XIX ст.) Царква Святога Іаана Прадцечы (2-я пал. XIX ст.) - Касцёл Узвіжання Святога Крыжа
Страчаная спадчына Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1773, пач. XX ст.)
Галерэя
Вядомыя асобы Алесь Дашчынскі (нар. 1961) — беларускі журналіст.
Літаратура
Hruzdowo // S. 191.
Спасылкі
Катэгорыя:Юнькаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства