Манеты еўра Літвы — манеты агульнай афіцыйнай валюты некалькіх краін Еўрапейскага саюза, выпуск якіх у абарот прадугледжваецца пры ўступленні Літоўскай Рэспублікі ў зону еўра. Першапачаткова меркавалася, што гэта павінна было адбыцца 1 студзеня 2007 года. Аднак у адпаведнасці з высновамі Еўрапейскай камісіі (2006), якія звярнулі ўвагу на ўзровень інфляцыі, якая перавышала ўсталяваную Маастрыхцкім дагаворам мяжу, увядзенне еўра ў якасці плацёжнага сродку ў Літве і далучэнне краіны да зоны еўра адбылося толькі 1 студзеня 2015 года.

Манеты еўра Літвы, як і іншых краін, васьмі наміналаў. Рэверсы літоўскіх манет еўра з абазначэннем наміналу не адрозніваюцца ад рэверсаў манет еўра іншых краін. На аверсах намаляваны геральдычны вершнік з мячом герба Пагоні і сучаснага герба Літвы з назвай краіны на літоўскай мове Lietuva. Дызайн манет, які перамог у абвешчаным у 2004 годзе конкурсе, распрацаваны скульптарам і медальерам Антанасам Жукаўскасам.

+ Манеты еўра Літвы — нацыянальны бок 1 еўрацэнт 2 еўрацэнта 5 еўрацэнтаў 10 еўрацэнтаў 20 еўрацэнтаў 50 еўрацэнтаў 128px 144px 1 еўра 2 еўра Гурт манеты ў €2 150px167px

Спасылкі

The historical decision regarding the national side of the euro Adoption of the Euro in Lithuania The national side of the euro

Л Катэгорыя:Манеты Літвы Катэгорыя:Літва і Еўрапейскі Саюз