За́балацце (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 17 км на захад ад Баранавічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Дамашэвічы на лініі Баранавічы — Ліда.
Гісторыя У 1897 годзе вёска Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін і карчма.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 38 вяскоўцаў.
Каля вёскі 8 ліпеня 1944 года вызначылася група савецкіх разведчыкаў, якія захапілі 6 мінамётаў, 4 радыёстанцыі і шмат іншай тэхнікі, узялі ў палон 7 нямецкіх салдат і афіцэраў. За гэты подзвіг сяржанту С. Ашыраву і радавому М. Яроміну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета.
Інфраструктура Саўгасная сядзіба Сельскагаспадарчыя механічныя майстэрні Ветэрынарны ўчастак Дом быту Базавая шкоола Клуб Бібліятэка Аддзяленне сувязі Магазін
Насельніцтва 45 двароў, 374 жыхары (1897) 77 двароў, 604 жыхары (1909) 41 дом, 259 жыхароў (1921) 521 жыхар (1939) 545 жыхароў (1970) 139 двароў, 405 жыхароў (1998) 143 гаспадаркі, 362 жыхары (2005)
Памятныя мясціны Помнік землякам
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навамышскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна