Рэвільяхіхеда Чанэл () — праліў у архіпелагу Аляксандра (штат Аляска). Даўжыня 56 км. Прасціраецца на паўночны захад ад праліва Дыксан-Энтранс паміж мацерыком на ўсходзе, востравам Рэвільяхіхеда на поўначы, астравамі Дзюк і Анет на паўднёвым захадзе. З’яўляецца часткай Унутранага Праходу ў Кетчыкан.
Праліў атрымаў сваю назву ў 1793 годзе ў гонар Хуана Вісэнтэ дэ Гюэмеса, 2-га графа Рэвільяхіхеда, віцэ-караля Новай Іспаніі.
Маяк Tree Point Light — важная дапамога ў навігацыі ў праліве.
Катэгорыя:Пралівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Пралівы ЗША