Капліца-пахавальня Завішаў — капліца ў г. Узда, размешчаная на каталіцкіх могілках. Пабудаваная ў другой палове XIX ст. з цэглы і бутавага каменю, як пахавальня Завішаў.
Архітэктура Збудаванне нагадвае егіпецкую піраміду. У цокалі мае нізкі лучковы праём уваходу і востраканечнае акенца склепу. У верхняй частцы невялікае патаемнае памяшканне-малельня. Само сутарэнне перакрытае стральчатым скляпеннем, а па баках у тры рады чаргуюцца нішы для пахаванняў. У тарцы склепа — трохгранны подыум і ніша для алтара. Сцены склепу атынкаваныя і расшыты пад руст.
Літаратура Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
Спасылкі
Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Беларусі Катэгорыя:Славутасці Узды Катэгорыя:Культавыя збудаванні Уздзенскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:Піраміды Катэгорыя:Завішы Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці