Аляксандр Аляксандравіч Касцючэнка (Памёр галоўны мастак беларускай Оперы // nashaniva.by 26 жніўня 2019) — беларускі мастак-пастаноўшчык, сцэнограф, галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія З дзяцінства займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва, потым у мастацкай школе. Скончыў у 1988 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 1998—2000 — слухач Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (кваліфікацыя «Менеджар-эканаміст»). У 2001—2008 — у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага (галоўны мастак), з 2009 года — галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.
Пастаянны ўдзельнік і прызёр усесаюзных і рэспубліканскіх выстаў, член Беларускага саюза мастакоў (2000).
Творчасць У Вялікім тэатры оперы і балета стварыў сцэнаграфію каля 15 — ці оперных і балетных спектакляў. Сярод іх:
Балеты
«Колазварот» А. Залятнёва «» С. Пракоф’ева «» Р. Вагнера «Зала чакання» А. Хадоскі «Метамарфозы» І. С. Баха «Анастасія» В. Кузняцова
Оперы
«» М. Рымскага-Корсакава «Набука» Дж. Вердзі «Макбет» Дж. Вердзі «» Дж. Пучыні «» П. Масканьі «Фаўст» А. Г. Радзівіла «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні «Сівая легенда» Дм. Смольскага «Віні-Пух» В. Пятровай «Сем прыгажунь» К. Караева.
У 2011 годзе ажыццявіў рэканструкцыю сцэнаграфіі выдатнага беларускага мастака Яўгена Чамадурава ў новай пастаноўцы оперы «Аіда».
Апошняй працай мастака стаў балет па матывах рамана Льва Талстога — «Ганна Карэніна» (прэм’ера ў лістападзе 2019).
Таксама афармляў спектаклі для Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. Супрацоўнічаў з многімі вядомымі рэжысёрамі, у прыватнасці з Мадэстам Абрамавым, Віталінам Баркоўскім, Аляксандрам Гарцуевым, Валянцінай Ераньковай, Вітасам Грыгалюнасам, Міхаілам Краснабаевым, Барысам Луцэнкам і інш.
Усяго ў Беларусі і блізкім замежжы аформіў больш за 50 спектакляў. Зноскі
Спасылкі Конкурс сцэнаграфіі імя І. М. Ушакова — 2014 Главный художник Большого театра Александр Костюченко: «Первое, что я делаю на сцене — чувствую ее спиной при абсолютно пустом зале» СБ: Смена декораций
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя