Канстанці́н Алякса́ндравіч Касцючэ́нка () — беларускі .

Біяграфія Паходзіць з дынастыі беларускіх жывапісцаў. Бацька — мастак Аляксандр Касцючэнка, маці — рэжысёр-мультыплікатар Наталля Касцючэнка.

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (2000), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (2006).

Вучыўся ў Акадэміі вытанчаных мастацтваў Фларэнцыі.

Член Саюза мастакоў Беларусі (2008), дацэнт кафедры скульптуры Беларускай акадэміі мастацтваў (па стану на 2020).

Творы Манумент «Брама Памяці», частка мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» у мінскім мікрараёне Шабаны Скульптура «Манета», усталявана перад галоўным офісам банка «Дабрабыт» па вул. Камуністычнай, 49 Помнік пісьменніку Івану Шамякіну ў Добрушы (у сааўтарстве з Уладзімірам Піпіным)У скверы на праспекце Міра адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну

Узнагароды Званне «Мінчанін года» (2015). Медаль Францыска Скарыны (2020). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2020) за стварэнне манумента «Брама памяці»Брама памяці ў мемарыяле Трасцянец ў мемарыяле «Трасцянец».

Спасылкі Канстанці́н Касцючэ́нка на сайце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Беларускі Саюз мастакоў. Секцыя скульптуры

Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў