Павел Паўлавіч Малышэвіч (, вёска Багон, — ?) — публіцыст i паэт.
Біяграфія У 1833—1837 вучыўся ў Слонімскім павятовым вучылішчы. У пачатку 50-х гадоў пераехаў у фальварак Падгор’е на Міншчыне. Працаваў у Мінскім губернскім праўленні, з 1860 рэдактар «Минских губернских ведомостей» i адначасова начальнік газетнага стала. 3 1863 года міравы пасрэднік па Навагрудскім павеце. Звольнены з пасады i, паводле некаторых звестак, сасланы ў Арэнбург.
Пісаў на польскай i рускай мовах. Аўтар рамантычнай паэмы «Спеў зорцы» (на польскай мове), артыкулаў i карэспандэнцый аб грамадскакультурным жыцці Мінска. Зрабіў апісанне абразоў кафедральнага касцёла ў Мінску (1854). Адзін з першых выступіў у друку ў абарону беларускай мовы, змясціў водгук на «Гапона» i «Вечарніцы» В. Дуніна-Марцінкевіча (1855), заклікаў інтэлігенцыю Міншчыны да актыўнага вывучэння роднага краю (Минские губернские ведомости. 1860. № 27). Сябраваў i перапісваўся з У. Сыракомлем.
Літаратура
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Публіцысты Беларусі