«Turmion Kätilöt» () — фінскі індастрыял-метал-гурт, створаны ў 2003 годзе MC Raaka Pee і DJ Vastapallo, які ў раннім складзе іграў толькі ў студыі. Цяперашні склад ўключае Spellgoth, (які таксама быў вакалістам Trollheim's Grott (фінскага індастрыял-блэк-метал-гурту), Master Bates, RunQ (Яне Тольса, які таксама быў клавішнікам Tarot і Eternal Tears of Sorrow) і DQ, які гуляў у «Ratta Kokkola».

Музыка «Turmion Kätilöt» адрозніваецца танцавальнымі рытмамі, імклівымі аранжыроўкамі, моцна скажоным гітарным гукам, басавымі рыфамі і глыбокім, рэзкім вакалам.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Hoitovirhe (2004) Pirun nyrkki (2006) U.S.C.H! (2008) Perstechnique (2011) Technodiktator (2013) Diskovibrator (2015) Dance Panique (2017) Universal Satan (2018) Global Warning (2020) Omen X (2023) Reset (2024)

Кампіляцыі

Mitä Näitä Nyt Oli (2012)

Міні-альбомы

Niuva 20 (2005)

Спасылкі Афіцыйны сайт Turmion Kätilöiden viralliset Internet-sivut Turmion Kätilöt levy-yhtiö Spinefarm Recordsin sivustolla

Катэгорыя:Метал-гурты Фінляндыі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2003 годзе