Карчо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Карчова.

Гісторыя Утвораны як Скробаўскі сельсавет у складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Скробава. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Карчова, сельсавет перайменаваны ў Карчоўскі сельсаветУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Баранавіцкага раёна. У 1970 годзе скасавана вёска Дольнае Скробава (злілася з вёскай Горнае Скробава)Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Карчоўскага сельсавета было 14 населеных пунктаў. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзішчанскага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области .

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 1 пасёлак, 1 аграгарадок і 12 вёсак: + Населены пункт Каардынаты вёска Алізараўшчына вёска Быткоўшчына вёска Вызарак вёска Высадавічы вёска Грачыхі аграгарадок Карчова вёска Кутаўшчына вёска Мітрапольшчына вёска Пянчын вёска Пярэвалака вёска Рудашы пасёлак Савецкі вёска Скробава вёска Трацэвічы

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1056 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 95,0 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 1,7 % — палякі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гарадзішчанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе