Сядзібна-паркавы ансамбль Яленскіх — помнік сядзібна-паркавага дойлідства позняга класіцызму. Пабудаваны ў першай палове XIX ст. у в. Янавічы (Клецкі раён).
Архітэктура Ансамбль уключае мураваную гасподу, гаспадарчыя пабудовы і парк эканамічнага тыпу са ставам. Гаспода — аднапавярховы прамавугольны ў плане аб'ём з вальмавым дахам (раней мансардавым). Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучаная лоджыяй з каланадай, дваровага — круглаватым эркерам. Пластычнасцю апрацоўкі вылучаюцца ліштвы прамавугольных аконных праёмаў і аздобленыя рустам вуглы будынку. У анфіладнай сіметрычна-восевай планіроўцы цэнтральнае месца адведзенае зале-ратондзе і вестыбюлю.
Выкарыстоўваецца як жылы будынак. Ансамбль былой сядзібы — помнік рэспубліканскага значэння.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Янавічы (Красназвёздаўскі сельсавет) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Сядзібна-паркавыя ансамблі Клецкага раёна