Дзядзькаванне — апісаны Уладзімірам Караткевічам звычай шляхты ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVIII стст. аддаваць дзяцей на выхаванне ў сялянскія сем’і, каб сфарміраваць у нашчадкаў працавітасць, непераборлівасць у побыце, цягавітасць, фізічную загартаванасць і здароўе, адданасць роднай зямлі, далучыць да народнай творчасціБолбас, В. С. Народная педагогіка Мазырскага Палесся / В. С. Болбас, І. С. Сычова. — Мазыр : Белы Вецер, 2012. — 246, с. — Бібліяграфія: с 236—247, 203 назв..
У творчасці Уладзіміра Караткевіча У кнізе Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» апісана наступным чынам: — Зводзіцца стары звычай, Юрак. Калісь па ўсім Прыдняпроўі і далей гэта як звыклае было. Я помню, да французаў яшчэ, мала хто з паноў, праваслаўных асабліва, не рабіў гэтага… А цяпер усё радзей і радзей…
— А нашто гэта? — спытаў Юрась. <…>
— Каб ведалі, як даецца зямля, — сказаў дзед, — каб не збэсцiлiся на сабаку.
Аддавалі, бывала, як толькі чатыры гады дзіцяці. Хто на тры, а хто і на пяць год. I зусім не дапамагалі халопскай сям’і. А потым, калі возьмуць хлопца зноў у двор — даюць мужыку пакормнае, за тое, што хлопец з’еў, і дзядзькавое, бо ўсе мы як быццам дзядзькі малому, выхоўвалі яго, розуму вучылі.Уладзімір Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім. — Мінск, 1968.
Галоўны герой кнігі — Алесь Загорскі, княжацкі сын, які да сямі гадоў рос у роднай сям’і, у арыстакратычных традыцыях, а потым на некалькі гадоў быў аддадзены ў сялянскую сям’ю Когутаў. Ён пачынае спачуваць простаму народу, разумець яго беднасць і прыгнечанасць і праз шмат гадоў, пасталеўшы, кажа: «Я мужык. Я князь, але я і мужык. Магчыма, мяне тым дзядзькаваннем няшчасным зрабілі. Але я таго няшчасця нікому не аддам. У ім маё шчасце. Яно мяне вярнула да народа. Да гнанага, да аббрэханага кожным сабакам. І я цяпер з ім, што б ні здарылася».
Гістарычныя даследаванні Лада Алейнік у працы «Дзядзькаванне: звычай ці міф? Праблемы сацыялізацыі асобы ў рамане Уладзіміра Караткевіча „Каласы пад сярпом тваім“» заўважае, што няма ніякіх гістарычных звестак аб пашыранасці гэтага звычаю на тэрыторыі Беларусі ў XVI—XVIII стст. У найлепшым выпадку маглі быць толькі адзінкавыя выпадкі выхавання княжацкіх дзяцей па-за межамі ўласнай сям’і, і дзяцей аддавалі не ў сялянскія сем’і, а ў сем’і шляхціцаў, пераважна сваякоў. Апісанае ў кнізе Уладзіміра Караткевіча дзядзькаванне Лада Алейнік расцэньвае як сфармаваны аўтарам міф, які, тым не менш, з’яўляецца выдатным літаратурным вобразам і паўплываў на ператварэнне рамана «Каласы пад сярпом тваім» у адзін з найболей папулярных і вядомых твораў беларускай літаратуры.
Выяўлены сведчанні, што на Мазырскім Палессі гэты звычай у троху іншай інтэрпрэтацыі быццам бы захаваўся практычна да нашага часу. Аднак Лада Алейнік у згаданай вышэй працы абвяргае гэты тэзіс. Яна заўважае, што аўтар сцверджання пра дзядзькаванне ў Мазырскім Палессі спасылаецца на кнігу «Аб традыцыях чувашскага народа ў эстэтычным выхаванні», у якой, аднак, не сустракаецца звестак ні пра дзядзькаванне, ні пра Мазырскае Палессе.
Крыніцы
Катэгорыя:Звычаі Катэгорыя:Беларуская культура Катэгорыя:Шляхта