Алякса́ндр І́гаравіч Шамко́ (нар. , ) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2012—2018).

Біяграфія Скончыў Мінскі політэхнічны тэхнікум (1987), Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь (2000), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2009).

У 1987—1989 гадах служыў ва Узброеных Сілах.

З 1989 году праходзіў службу на розных пасадах у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях. У 2007—2008 гадах — начальнік дзяржаўнага пажарнага аварыйна-выратавальнай установы «Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. У 2008—2012 гадах — намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

З 2012 года — Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра. 15 лютага 2018 Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко і міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыяхbelta.by.

Узнагароды Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» (8 лістапада 2012)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 лістапада 2012 г. № 500 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Медаль «За бездакорную службу» I, II і III ступеняў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Міністры спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь