Трансгрэ́сія — павялічанае (ці аслабленае) праяўленне генетычнай прыкметы ў патомства ў параўнанні з бацькамі.
Адбываецца, калі колькаснае праяўленне прыкметы звязана з функцыянаваннем 2 і болей генаў. Пры наяўнасці ў кожнага з бацькоў аднаго ці болей дамінантнага гена ў патомкаў спалучаюцца 2 і болей дамінантных генаў — станоўчая трансгрэсія. Аналагічнае спалучэнне рэцэсіўных генаў прыводзіць да аслаблення праяўлення прыкметы — адмоўная трансгрэсія.
Выкарыстоўваецца ў селекцыі.
Крыніцы
Літаратура
Макарова Г. А., Мирская Г. В., Кочетов А. А., Синявина Н. Г., Драгавцев В. А. Методология прогнозирования трансгрессий по хозяйственно-ценным признакам растений. Методические рекомендации / Россельхозакадемия, Агрофизический научно-исследовательский институт. — СПб, 2009. — 54 с.
Катэгорыя:Генетыка