Но́вая Жыжма́. Сустракаецца таксама варыянт Но́вая Жо́жма, Бабылі́ (, ) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.

Гісторыя У другой палове XIX ст. засценак і фальварак у Жырмунскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. У 1897 г. у засценку 1 двор, 4 жыхары, у фальварку 1 двор, 25 жыхароў. Непадалёку знаходзіўся млын (1 двор, 2 жыхары).

У 1921—1939 гг. у складзе Польшчы. 3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (69 двароў, 46 жыхароў) у Князікоўскім сельсавеце Іўеўскага раёна.

3 26 чэрвеня 1941 г. да 8 ліпеня 1944 г. акупаваная немцамі. У 1950 г. арганізаваны калгас «Новы шлях». 3 9 верасня 1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсавецеРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. Пасля ў складзе калгаса «Маладая гвардыя».

Насельніцтва 1970 год — 181 жыхар. 1999 год — 63 жыхары, 33 двары. 2019 год — 27 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура Лаўрэш Леанід. Прыход ў Жыжме // Лідскі Летапісец № 3(75), 2016. — С. 20-25. — на pawet.net Спіс вернікаў Жыжмянскай царквы, 1829 г. // Лідскі Летапісец № 3(75), 2016. — С. 26-40. — pawet.net

Спасылкі

Новая Жыжма на Радзіма.орг Новая Жыжма на Радзіма.нет

Катэгорыя:Ліпнішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна