Bowtie — праграма для выроўнівання паслядоўнасцей, якая шырока выкарыстоўваецца ў біяінфарматыцы. Праграма напісана калектывам аўтараў на чале з Бэнам Лангмэдам (Ben Langmead) у 2009 годзе і апублікавана на SourceForge ад імя Універсітэта Мэрылэнда. Bowtie у асноўным выкарыстоўваецца для выроўнівання кароткіх прачытанняў на вялікіх рэферэнсных геномах. Аўтар характарызуе сваю праграму як «надзвычайна хуткую, з эфектыўным выкарыстоўваннем памяці, праграму для выроўнівання кароткіх паслядоўнасцей ДНК». 16 кастрычніка 2011 года распрацоўшчыкі выпусцілі даччыны праект Bowtie 2Bowtie 2: Fast and sensitive read alignment, які станам на 16 студзеня 2024 года меў версію 2.5.3.

Спасылкі Bowtie: An ultrafast, memory-efficient short read aligner — SourceForge

Катэгорыя:Праграмы для біяінфарматыкі Катэгорыя:Праграмы ў грамадскай уласнасці