thumb|250px|Эзэль-Вікскае біскупства ў другой палове XIII стагоддзя right|thumb|250px|Эзэль-Вікскае біскупства ў XVI стагоддзі thumb|250px|Біскупскі замак у Арэнсбургу
Э́зэль-Ві́кскае біскупства, таксама Э́зэльская епіскапія (); у эстонскіх крыніцах Саарэ-Ляэнемааская епіскапія () — духоўна-феадальнае княства, якое існавала ў заходняй, а таксама астраўной частцы сучаснай Эстоніі ў перыяд 1228—1560 гадоў. Узнікла ў 1227—1228 гадах пасля таго як у Прыбалтыку ўварваўся Ордэн мечнікаў, з 1237 года вядомы як Лівонскі ордэн. Нагодай да паходаў германскіх крыжакоў было заваяванне і гвалтоўная хрысціянізацыі мясцовых прыбалтыйскіх плямёнаў (куршы, лівы і г.д.), асноўнай мэтай — захоп зямлі і каланізацыя яе нямецкімі пасяленцамі.
Эзэль-Вікская епіскапія была абвешчана 1 кастрычніка 1228 года, канчаткова аформілася да 1234 года. Вярхоўнымі кіраўнікамі княства сталі нямецкія біскупы і набліжанае да іх нямецкае духавенства, якое эксплуатавала мясцовых эстонскіх сялян. У гады свайго росквіту Лівонскі ордэн, Рыжскае архібіскупства, Курляндскае біскупства, Дэрпцкае біскупства і Эзэль-Вікскае біскупства ўтваралі так званую Лівонскую канфедэрацыю пяці феадальных дзяржаў Германскай сярэдневяковай Прыбалтыкі.
Тэрыторыі Тэрыторыя Эзэль-Вікскага біскупства стваралася стыхійна падчас прыбалтыйскіх крыжовых паходаў і складалася з некалькі анклаваў: часткі астравоў Саарэмаа (па-нямецку «Эзэль» — адкуль і пайшла яго назва), Хіюмаа, меншыя астравы, а таксама землі Ляэнемаа на кантыненце, унутры якога меліся цераспалосныя анклавы ўласна Лівонскага ордэна. Агульная плошча епіскапіі складала 7.600 кв.км, уключаючы некалькі бейлівікаў. Сам біскуп з'яўляўся васалам «Свяшчэннай Рымскай імперыі», а таксама, намінальна — Рымскага Папы. Біскупства спачатку з'яўлялася строга каталіцкім, аднак у 16 стагоддзі ўсё большае распаўсюджанне ў ім атрымала лютэранства.
Рэзідэнцыя біскупаў увесь час змянялася. Спачатку сталіцай быў Леаль, з 1251 года — Стары Пярну (Перона), каля 1265 года перамясцілася ў горад Гапсаль, затым на астраўную крэпасць Арэнсбург (Курэссаарэ), які падзяліў сталічную функцыю з Гапсалем.
У 13—14 стст. Лівонскі ордэн спрабаваў стварыць у Лівоніі адзіную дзяржаву для супрацьстаяння з суседзямі. У яе ён імкнуўся ўключыць і біскупства. У Лівонскай вайне 1558—1583 гадоў Лівонскі ордэн пацярпеў паражэнне ад расійскіх войскаў. Шукаючы абароны на захадзе, эзэль-вікскі біскуп у 1559 годзе пагадзіўся прадаць свае ўладанні дацкаму каралю Фрэдэрыку II, які ў 1560 годзе перадаў іх у кіраванне свайму брату герцагу Магнусу, які таксама атрымаў і былое Курляндскае біскупства ў Куроніі. У 1561 годзе зямлі біскупства былі падпарадкаваны Даніі, хоць духавенству было дазволена кіраваць востравам Саарэмаа да 1573 года.
У 1582—1583 гадах завяршыўся падзел зямель былога біскупства. Нямецкія феадалы на кантыненце і востраве Хіюмаа, якія асцерагаліся рускіх і польска-літоўскіх войскаў, прысягнуліся на вернасць шведскаму каралю. Утварылася Шведская Эстонія. Паўднёвыя астравы Муху і Саарэмаа замацавала за сабой Данія, якая валодала імі да 1645 года.
Кіраўнікі Готфрыд, 1228—1229, вакантна Генрых I, 1234—1260 Герман фон Буксгеўдэн, 1262—1285? Генрых II, 1290—1294 вакантна Конрад I 1297?-1307? вакантна Хартунг, 1310—1321 Якаў, 1322—1337 Герман II Осенбругскі (de Osenbrygge), 1338—1362 Конрад II, 1363—1374 Генрых III, 1374—1381 вакантна Уінрых фон Кніпрад, 1385—1419 Каспар Шувенфлюг, 1420—1423 Крысціян Кубанд, 1423—1432 Іаган I, 1432—1438 Іаган II, 1439 дэ-юрэ — 1457 (дэ-факта з 1449 як малодшы Біскуп) сумесна з Людальф Гроўв, 1449—1458 (дэ-факта з 1439, з 1449 у Саарэмаа і Дага як старэйшы Біскуп) Іодакус Хёнштэйн, 1458—1471 Петэр Ветберг, 1471—1491 Іаган III, 1492—1515 Іаган IV, 1515—1527 Георг фон Тысенгаўзен, 1528—1530 Рэйнгальд фон Буксгеўдэн, 1532—1541 Іаган V фон Мюнхгаўзен, 1542—1560 Магнус Лівонскі (таксама прынц Даніі і герцаг Гольштэйна), 1560—1572 (пратэстанцкі біскуп, памёр у 1583 годзе)
Спасылкі
Катэгорыя:Лівонская канфедэрацыя Катэгорыя:Сярэдневяковая Эстонія Катэгорыя:Саарэмаа Катэгорыя:Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Эстоніі