Кімун — чорная гарбата з правінцыі Аньхой у Кітаі. Мае лёгкі прысмак віна, садавіны і хвоі. Кімун — малады чай — ён быў выведзены ў 1875 гaду і атрымаў папулярнасць у Англіі. Мае менш кафеіну, чым, напрыклад, асамскі чай. Кімун часта ўжываецца з малаком або цукрам. Шырока выкарыстоўваецца ў складзе гарбатных купажоў у Еўропе.

Гатункі Кімун-маофэн або проста маофэн, што азначае «касматы кончык», мае цікавы смак. Кімун-сінья — ранні чай. Кімун-хаоюй утрымоўвае шмат кончыкаў і лічыцца лепшым Кімунам. Хубэй-кімун фармальна не з’яўляецца Кімунам, але вельмі падобны на яго і паходзіць з суседняй правінцыі Хубэй.

Крыніцы

Спасылкі tie guan yin tea Teaspring аб кімуне Аптон аб кімуне Аб кімуне

Катэгорыя:Чорны чай Катэгорыя:Кітайскі чай