2015 год пачаўся з падзей, якія пакідаюць прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі I квартал 9 студзеня — 23 студзеня: выстаўка жывапісу «Адначасова» — Iрына Ясюкайць-Дударава, Вольга Бычко, Таццяна Грыневiч, Сафiя Пiскун, галерэя «Акадэмiя», Мінск 14 студзеня: адкрыццё мемарыяльнай выстаўкі твораў графікі народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча «Ab imo pectore» ў Нацыянальным мастацкім музеі БеларусіArtMuseum.by. Открытие выставки Арлена Кашкуревича «Ab imo pectore» («От всей души») 15 студзеня: адкрыццё экспазіцыі жывапісу і графікі беларускай мастацкай дынастыі Аракчээевых «Зачараваныя зімой» у Мастацкай галерэі Інстытута тэалогіі БДУ15 января 2015 года в Художественной галерее Института теологии БГУ состоялось открытие экспозиции «Зачарованные зимой» 16 студзеня — 9 лютага: выстаўка акварэляў беларускага мастака Сяргея Пісарэнкі «Цьмяныя аповеды» ў Нацыянальным мастацкім музеі БеларусіОткрытие выставки Сергея Писаренко «Туманные рассказы» 16 студзеня — 12 лютага: выстаўка твораў беларускага скульптара Андрэя Асташова «Дзявочы дазор» ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ArtDigest-Belarus. Открытие выставки Андрея Осташова «Девичий Дозор» 17 студзеня — 100-годдзе з дня нараджэння беларускага жывапісца Антона Стафанавіча Бархаткова 20 студзеня — 14 лютага: персанальная выстаўка Алены Сысун «Збіраючы растачонае», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, МінскВыстаўка Алены Сысун «Збіраючы растачонае» 21 студзеня: «Кераміка ночы», выніковая выстаўка пленэра «Арт-Жыжаль — 2014», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
21 студзеня: у Цэнтры Сучасных Мастацтваў адбылася прэс-канферэнцыя, на якой была прадстаўлена канцэпцыя беларускага павільёна 56-й Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва – праект «Архіў сведкі вайны» (куратарская група: Аляксей Шынкарэнка, Вольга Рыбчынская). Праект рэалізуецца пры ўдзеле Канстанціна Селіханава, які стаў пераможцам конкурсу куратарскіх канцэпцый, праведзенага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
21 студзеня — 22 лютага: выстаўка жывапісу «Залаты век», мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск Открытие выставки живописи «Золотой век»
22 студзеня: адкрыццё мемарыяльнай выстаўкі твораў Канстанціна Шаранговіча, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск 22 студзеня — 22 лютага: Рэспубліканская выстаўка тэкстыльнай скульптуры «Снежнае лета», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі
23 студзеня — 23 лютага: выстаўка твораў жывапісу Ілоны Касабукі «Танец ветру» ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ArtDigest-Belarus. Открытие выставки Илоны Кособуко «Танец ветра»
23 студзеня — 13 лютага: выстаўка твораў жівапісу Леаніда Шчамялёва «Белае сонца блакітнай зімы», Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва
23 студзеня: адкрыццё калектыўнай выстаўкі «Вілейскія далягляды» беларускіх мастакоў Вольгі Гацко, Уладзіміра Сайко, Андрэя Лычкоўскага, Фёдара Ладуцька і Яўгена Шунейкі, выставачная зала Вілейскага краязнаўчага музея 26 студзеня: адбылася сустрэча дыскусійнага клуба на галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Тэма абмеркавання «Што такое сучасны рэалізм? Ці сучасны сучасны рэалізм?» па выніках персанальнай выставы жывапісу Марыі і Мікалая Ісаёнкаў «Двое пад адным дахам». У абмеркаванні прынялі ўдзел экспаненты, мастакі, мастацтвазнаўцы і журналісты: Вольга Архіпава, Мікола Бушчык, Пётра Васілеўскі, Аляксандр Грышкевіч, Сямён Дамарад, Ларыса Міхневіч, Наталля Сяліцкая, Ілля Свірын (Сін), Надзея Усава, Ларыса Фінкельштэйн, Канстанцін Селіханаў, Аляксандр Радаеў.
27 студзеня — 9 лютага: выстаўка жывапісу Антона Вырвы, «Галерэя Мастацтва», Мінск 29 студзеня — 24 лютага: выстаўка «Сустрэча», Галерэя «Вільнюс», Мінск. 16 мастакоў прадставілі каля 50 работ (жывапіс, акварэль, графіка). Сярод аўтараў — Мікалай Ісаёнак, Віталь Чарнабрысаў, Віктар Васюкевіч, Уладзімір Сытчанка, Уладзіслаў Петручык, Юрый Яскевіч, Генадзь Капусцін і іншыяУ галерэі «Вільнюс» адкрылася выстаўка 3 лютага — 28 лютага: выстаўка мастацкага тэкстылю і керамікі «Сем + Два», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск 3 лютага — 4 сакавіка: выстаўка «Код памяці», прысвечаная 90-годдзю адзінага ў сваім родзе ў Брэсце і Беларусі горадабудаўнічага помніка драўлянай архітэктуры — калоніі Варбурга. Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», Брэст. У экспазіцыю ўвайшлі фотаздымкі, выкананыя берасцейцамі ў калоніі імя Варбурга, аўтарскія малюнкі-рэканструкцыі У. М. Губенка, архіўныя здымкі з фонду Амерыканскага габрэйскага камітэта «Джойнт», зробленыя ў 1923—1924 гадах у калоніі Ф. Варбурга, арыгінальныя прадметы і матэрыялы з фондаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея і музея Брэсцкай яўрэйскай абшчыны 5 лютага: лекцыя міжнароднага эксперта ў галіне культурнай палітыкі і менеджменту ў культуры, кіраўніка секцыі ЮНЕСКА па культурнай палітыцы, прафесара і дэкана факультэта драматычных мастацтваў Універсітэта мастацтваў у Белградзе Мілены Драгічэвіч-Шэшыч «Сучаснае мастацтва як каталізатар сацыяльных зменаў», Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» ArtDigest-Belarus. Лекция Милены Драгичевич-Шешич
6 лютага — 2 сакавіка: выстаўка жывапісу і графікі народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стальмашонка (1928–2013) «Летапіс часу», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь 10 лютага: «Сустрэча з Шапенам...» — творчая вечарына з беларускім мастаком Алесем Пушкіным, Антыкавярня «Дом Фішера», Мінск. Прэзэнтацыя партрэта Фрыдэрыка Шапэна, аўтар Алесь Пушкін. Музыку Шапена выконвалі на фартэпіяна Аляксандра Клінцэвіч, Ганна Ахрэм.
10 лютага — 23 лютага: выстаўка жывапісу Аксаны Еўдакіменка «Дыялог», «Галерэя Мастацтва», Мінск 11 лютага: адкрыццё выставы «Прарок свайго часу. Адам Міцкевіч. Ілюстрацыі і медалі», філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Музее «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя»ArtMuseum.by. «Прарок свайго часу. Адам Міцкевіч. Ілюстрацыі і медалі» 12 лютага — 28 лютага: выстаўка скульптуры Сяргея Аганава «XL», Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Мінск 13 лютага — 3 мая: выстаўка шэдэўраў італьянскага мастацтва, створаныя майстрамі эпохі Рэнесансу і мастакамі XV-XIX стагоддзяў «Mater Dei. Іканаграфія аднаго кахання», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Было прадстаўлена больш за 30 жывапісных і графічных твораў з дзяржаўных фондаў і прыватных збораў Перуджы (Італія), а таксама два жывапісныя палотны работы невядомых італьянскіх майстроў і дзесяць гравюр, створаных італьянскімі гравёрамі ХVII – ХVIII стагоддзяў, са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Праект арганізаваны Фондам Акадэміі прыгожых мастацтваў ім. П'етра Ванучы (Перуджа), Нацыянальнай галерэяй Умбрыі, Пасольствам Італіі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.
13 лютага — 21 сакавіка: выстаўка мастацкага тэкстылю Марыі Барысенкі «BLUES», Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Мінск 17 лютага: адкрыццё выстаўкі з цыклу «Краявіды зямлі беларускай. Творы класікаў беларускага жывапісу з прыватных збораў», Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы
18 лютага — 4 сакавіка: выстаўка нарвежскага мастака Ларса Странда «За гарызонтам», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
18 лютага — 27 сакавіка: калектыўны міжнародны выставачны праект «Свет без межаў», Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва 20 лютага — 30 красавіка: мастацкая выстаўка майстроў савецкай эпохі «Адлюстраванне мінулай эпохі», мастацкая галерэя «ЛаСандр-арт», Мінск 4 сакавіка — 19 сакавіка: персанальная выстаўка жывапісу і графікі Валерыя Песіна «Дэталі», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск ArtDigest-Belarus. Открытие персональной выставки Валерия Песина в Центре современных искусств
5 сакавіка: адкрыццё расійскай фотавыстаўкі «Foundart», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск 6 сакавіка — 21 сакавіка: выстаўка «Святочныя іконы» па выніках Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча). Выстаўка арганізавана Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску, галерэя «Універсітэт культуры», Мінск 6 сакавіка — 24 сакавіка: мастацкая выстаўка «Gvalt» («Гвалт»), прымеркаваная да выпуску аднайменнага альбома беларускага гурта «Гаротніца», галерэя Беларускага саюза дызайнераў, Мінск 11 сакавіка — 26 сакавіка: праект Руслана Найдзена «Белае Чорнае». У экспазіцыі былі прадстаўлены работы студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Графічны дызайн» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў 2008—2013 гг., Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск 13 сакавіка — 27 сакавіка: персанальная выстаўка жывапісу Анатоля Концуба, мастацкая галерэя «Беларт», Мінск 13 сакавіка — 29 сакавіка: выставачны праект «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі», частка ІІ, карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі, Гомель ArtDigest-Belarus. «Диалог эпох» прозвучал в Гомеле Селфи на фоне «Адама и Евы». В Гомеле открылась выставка современного искусства.
17 сакавіка: «Круглы стол» па пытаннях сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва. Тэма абмеркавання «Актуальна ці сёння сучаснае беларускае выяўленчае мастацтва? Ці не засталося яно ў мінулым стагоддзі? Што актуальна сёння? Ці варта «сутыкаць ілбамі» сучаснае і актуальнае? Што застанецца ў гісторыі, а што адыдзе ў нябыт?» па выніках персанальнай выстаўкі жывапісу і графікі Валерыя Песіна «Дэталі», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск. У абмеркаванні прынялі ўдзел мастакі, мастацтвазнаўцы і калекцыянеры: Вольга Архіпава, Мікола Бушчык, Пётра Васілеўскі, Мікалай Паграноўскі, Дзяніс Барсукоў, Надзея Усава, Ларыса Фінкельштэйн, Вольга Сазыкіна, Анна Вашчынчук, Віталь Чарнабрысаў, Яўген Ксяневіч, , Аляксандр Радаеў. Мадэратар дыскусіі — Таццяна Маркіна Отсутствие денег, индивидуальности или зрелой критики: что мешает современному белорусскому искусству? .
22 сакавіка — 5 красавіка: персанальная выстаўка жывапісу і скульптуры Спартака Аруцюняна, прысвечаная 100-годдзю Генацыду армян, Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна
24 сакавіка: адкрыццё выстаўкі «Адам Глобус. Беларускі авангард 80-х», Літаратурны Музей Петруся Броўкі, Мінск
24 сакавіка: адкрыццё выстаўкі «To be Estonian. Эстонскія асацыяцыі», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск 25 сакавіка — 30 красавіка: выстаўка літаграфіі і дэкаратыўнай пластыкі Марыны Капілавай, галерэя «Атрыум», Нацыянальная бібліятэка Беларусі 26 сакавіка — 18 красавіка: выстаўка фатаграфічных праектаў «Артэрыя», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск 26 сакавіка — 27 красавіка: выстаўка жывапісу Рыгора Іванова «Спектр Святла», Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Мінск 31 сакавіка — 25 красавіка: Міхаіл Сеўрук. Жывапіс і графіка розных гадоў з прыватнага збору, Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва
II квартал
3 красавіка: вернісаж Васіля Пяшкуна, галерэя «Мастацтва», Мінск 7 красавіка: адкрыццё выстаўкі Тамары Шэлест «Bez Slou», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
10 красавіка — 25 красавіка: выстаўка «Касмадром», прысвечанай Дню касманаўтыкі. Удзельнікі выставы – студэнты факультэта дызайна и дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва аддзялення «Вырабы з керамікі» БДАМ, галерэя «Універсітэт культуры», Мінск 10 красавіка — 19 красавіка: выстаўка жывапісу Сяргея, Эвеліны і Белаславы Крыштаповічаў «Формула вясны», галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск 11 красавіка — 8 мая: праект «СамаПАЗНАВАННЕ: Прасторы/Перспектывы» з серыі «Этнаграфія Гарадскога Мастацтва – Urban Art», Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Ісакавіча Азгура, Мінск 14 красавіка — 28 красавіка: фестываль пінхол-фатаграфіі «Проста Pinhole», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск 14 красавіка — 22 красавіка: выстаўка секцыі жывапісу Саюза мастакоў Беларусі «Лабірынт ІІ», Палац мастацтва, Мінск
14 красавіка: адкрыццё выстаўкі мастакоў тэатра і кіно «Маштаб 1 : 25», Палац мастацтва, Мінск
15 красавіка — 28 красавіка: выстаўка жывапісу Вольгі Шкарубы, «Галерэя Мастацтва», МінскУ галерэі «Мастацтва» грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў» дэбютавала студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, 24-гадовая Вольга Шкаруба