Плошча 2010 — масавая акцыя пратэсту ў Беларусі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбраў, якая адбылася 19 снежня 2010 года і была жорстка разагнаная.

У акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці ў Мінску ўзялі ўдзел ад 10 да 60 тысяч чалавекПри разгоне митинга в Минске пострадали операторы Russia Today. Было аб'яўлена пра стварэнне народнага руху за свабодныя выбары без Лукашэнкі. Некаторыя ўдзельнікі спрабавалі прарвацца ў Дом урада. Адбыліся сутычкі са спецназаўцамі. У выніку дзясяткі людзей былі затрыманыя і збітыя, у тым ліку і кандыдаты на прэзідэнта Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Рыгор Кастусёў, Мікалай Статкевіч, Віталь РымашэўскіПлошча 2010.

Хада падзей Яшчэ напярэдадні выбараў Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч заклікалі сваіх прыхільнікаў да сходу на Кастрычніцкай плошчы Мінска 19 снежня. Да яе былі сцягнуты ўзмоцненыя сілы міліцыі. У Мінску былі недаступныя шэраг апазіцыйных сайтаў, а таксама LiveJournal, Twitter і некаторыя іншыя сайтыhttps://web.archive.org/web/20101230021136/http://news.mail.ru/inworld/belorussia/politics/4996944/ Мінск адразалі ад ІнтэрнэтуУ Беларусі заблакаваны сайты незалежных СМІ і блогі. Таксама недаступныя сайты па абароненым пратаколе HTTPS. Акрамя таго, падчас нападу працяглы час былі недаступныя апазіцыйныя сайты «Беларускі партызан» і «Хартыя’97»Атакаваны «Хартыя» і «Беларускі Партызан» " Беларускі Партызан — Выбары 2010.

Яшчэ да пачатку збору, а палове на восьмую, невядомымі ў чорным быў здзейснены напад на калону Уладзіміра Някляева, якая накіроўвалася на плошчу. Падчас збіцця Уладзімір Някляеў страціў прытомнасць, яго забрала «хуткая дапамога». Кандыдата ў прэзідэнты збіваў камандзір «Алмаза» Мікалай Карпянкоў.

Іншыя вылучэнцы ад апазіцыі а 20-й гадзіне далучыліся да сваіх прыхільнікаў на плошчы. Праз гадзіну 5 вылучэнцаў узялі ўдзел у шэсці да плошчы Незалежнасці, дзе размяшчаецца Дом Урада, дзе засядаюць Нацыянальны сход Беларусі і Цэнтральная выбарчая камісія, дзе ў той час ішоў падлік галасоў. Там быў зладжаны мітынг і спроба дамагчыся перамоў з урадам.

Падчас акцыі пратэсту група нявызначаных асоб спрабавала ўзяць штурмам Дом урада, разбіўшы пры гэтым шкло і выламаўшы дзверы.Лукашенко набирает 79,67 % после подсчета 100 % бюллетеней — ЦИК | В мире | Лента новостей «РИА Новости» Высоўвалася таксама версіяПогром в Доме правительства устроили провокаторы | n1.by На митинге в Минске белорусский спецназ избивал своих коллег Б_СССР Русская служба новостей , што шкло і дзверы ў Доме Урада былі разбіты правакатараміДом правительства в Минске штурмовали провокаторы, ФСБэшники и каратели из российского спецназа — очевидец (видео) — обновлено | Новости из Беларуси на NewsBY.org . У адказ на гэта міліцыя без разбору пачала збіваць мірных удзельнікаў шэсця, што прывяло да нанясення некалькім дэманстрантам чэрапна-мазгавых траўмаў і пакідання плошчы большасцю ўдзельнікаў шэсця. Каля 5 тысяч з іх засталіся разам з Саннікавым і Рымашэўскім. Апоўначы пасля спробаў арганізатараў мітынгу выклікаць на перамовы кіраўніцтва сілавых структур сотні міліцыянераў разагналі і іх. Былі затрыманы Кастусёў, Міхалевіч, Рымашэўскі, Саннікаў, Статкевіч і Вус, кіраўнікі іх штабоў і давераныя асобы, некалькі сотняў прыхільнікаў, таксама шэраг журналістаў і замежных грамадзян. Акрамя таго пры разгоне мітынгу ад дзеянняў міліцэйскіх спецпадраздзяленняў пацярпелі дзясяткі пераапранутых міліцыянераў, якія знаходзіліся ў натоўпе. Збіты раней Уладзімір Някляеў вывезены супрацоўнікам КДБ з бальніцыЗадержаны десятки людей, в том числе семь кандидатов в президенты .

Разам з гэтым, адзін з кандыдатаў у Прэзідэнты Віктар Цярэшчанка, які не прымаў ніякага ўдзелу ў акцыі і адразу прызнаў сваё паражэнне ад Лукашэнкі, яшчэ 20.12.2010 апублікаваў на сваім сайце інфармацыю, што «яшчэ за 10 дзён да штурму Дому ўрада кандыдаты ў прэзідэнты прапанавалі разгледзець гэты сцэнарый» і запрасілі яго ўдзельнічаць, але ён адмовіўсяЦярэшчанка — супраць гвалту, але не супраць закона . Пры гэтым Цярэшчанка прызнаўся, што з-за сітуацыі, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў, ён планаваў эміграваць разам з сям'ёй прасіць палітычнага прытулку ў іншай краіне.

Арганізатары заявілі, што акцыя будзе бестэрміновай і заклікалі ўсіх прыйсці на плошчу Незалежнасці ў панядзелак 20 снежня а 18-й гадзіне. На наступны дзень пасля выбараў — 20 снежня ў 18:00 на Плошчы Незалежнасці сабралася ад 50 да 200 чалавек, якія былі разагнаны АМАПам, частка пратэстуючых была арыштавана.

20 снежня Лукашэнка паведаміў аб арышце 639 асоб і пацвердзіў, што вылучэнцаў у прэзідэнты дапытвалі ў месцах зняволення КДБ. 29 снежня Някляева, Рымашэўскага, Саннікава і Статкевіча абвінавацілі ў арганізацыі недазволенага грамадскага мерапрыемства, што паводле артыкула 293 КК прадугледжвала зняволенне ад 5 да 15 год. 17 лютага ўдзельніка кампаніі Някляева асудзілі да 4 гадоў зняволення. Большасць арыштаваных суды асудзілі да выплаты спагнанняў да 30 «базавых велічынь» (каля 265 еўра) і 15-дзённага зняволення. 31 снежня Міністэрства замежных спраў паведаміла пра спыненне паўнамоцтваў прадстаўніцтва АБСЕ ў Мінску па прычыне нежадання ўраду іх працягваць. 21 студзеня Лукашэнку прывялі да чацвёртай прэзідэнцкай прысягі.

Афіцыйная газета адміністрацыі Лукашэнка «СБ. Беларусь сегодня» на падставе рассакрэчаных дакументаў беларускіх спецслужбаў абвінаваціла ў дачыненні да падзей 19 снежня ў Мінску спецслужбы Польшчы і ГерманііTelegraf.by — Польша и Германия не комментируют «компромат» «Советской Белоруссии»Советская Белоруссия № 7 (23649).Пятница, 14 января 2011 года. «За кулисами одного заговора».

Асуджаныя Кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў — 2,5 года пазбаўлення волі з адтэрміноўкаю на 2 гады Андрэй Саннікаў — 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 14 красавіка 2012 годаАндрэй Саннікаў на свабодзе // «Наша Ніва» Мікалай Статкевіч — 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму Дзмітрый Вус — 5,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 1 кастрычніка 2011 годаДзмітрый Ус выйшаў на волю // «Наша Ніва», 1 кастрычніка 2011

Іншыя асуджаныя Аляксандр Атрошчанкаў — 4 гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года Зміцер Бандарэнка — 2 гады калоніі агульнага рэжыму (каардынатар «Эўрапейскай Беларусі»), вызвалены 15 красавіка 2012 годаЗміцер Бандарэнка на свабодзе // Наша Ніва Святаслаў Барановіч — 3 гады абмежавання волі без накіравання ў месцы адбывання пакаранняАпошні прысуд за Плошчу: 3 гады «хіміі» без накіравання ў месцы адбывання пакарання // «Наша Ніва», 12 кастрычніка 2011 Зміцер Буланаў — 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года Павел Вінаградаў — на 4 гады зняволення, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 годаВінаградаў, Мірзаянаў, Класкоўскі, Лобан, Новік, Малчанаў, Атрошчанкаў, Васілевіч, Буланаў, Федаркевіч, Ліхавід на волі // «Наша Ніва», 14 верасня 2011 — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 1 верасня 2011 года Арцём Грыбкоў — 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 года Зміцер Даронін — 3,5 года ў калоніі агульнага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 1 верасня 2011 года Зміцер Дрозд — на 3 гады зняволення, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 года Сяргей Казакоў — 3 гады пазбаўлення волі, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 года — 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 года Алесь Кіркевіч — 4 гады зняволення, вызвалены пасля памілавання 1 верасня 2011 годаЯшчэ чацвёра палітвязняў выйшлі на волю: Кіркевіч, Пратасеня, Гнедчык, Даронін // «Наша Ніва», 1 верасня 2011 Аляксандр Аляксандравіч Класкоўскі — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года — 3,5 года пазбаўлення волі, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года Уладзімір Лобан — 3 гады пазбаўлення волі, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года Сяргей Марцалеў — выпрабавальны тэрмін на два гады Віталь Мацукевіч — 3 гады калоніі строгага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 года Аляксандр Малчанаў — 3 гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года Зміцер Мядзведзь — 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову — 3,5 года ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года Васіль Парфянкоў — 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 годаВызваленыя палітвязні прыбываюць у Мінск. Выйшлі Парфянкоў, Яроменак, Мацукевіч, Дрозд, Казакоў, Грыбкоў, Сакрэт, Квяткевіч «Наша Ніва», 13 жніўня 2011 Андрэй Пратасеня — 3 гады зняволення, вызвалены пасля памілавання 1 верасня 2011 года Яўген Сакрэт — 3 гады пазбаўлення волі, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 года Павел Севярынец — 3 гады хіміі Ірына Халіп — прысуд з адтэрміноўкай Уладзімір Хамічэнка — 3 гады зняволення, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 годаДзявяты памілаваны — «Навушнік» Хамічэнка «Наша Ніва», 15 жніўня 2011 Андрэй Федаркевіч — 3,5 года пазбаўлення волі, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года Уладзімір Яроменак — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 года Наталля Радзіна — 23 жніўня 2011 года крымінальная справа спыненая ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства[Адзін дзень палітвязня 2009- 2011 гг. Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) -- Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свыбода, 2011. 328 с. C. 161. ISBN978-0-929849-42-3].

Замежныя грамадзяне Арцём Брэўс (РФ) — штраф у 300 базавых велічынь (10,5 млн рублёў) Іван Гапонаў (РФ) — штраф у 300 базавых велічынь (10,5 млн рублёў)

Затрыманыя раней Зміцер Дашкевіч — 2 гады пазбаўлення волі за злоснае хуліганства (затрыманы 18 снежня 2010) Эдуард Лобаў — 4 гады пазбаўлення волі за злоснае хуліганства (затрыманы 18 снежня 2010)

Міжнародная рэакцыя Пасольства ЗША ў Беларусі асудзіла «празмернае выкарыстанне сілы ўладай» Беларусі. Прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузек выступіў з рэзкай крытыкай беларускіх уладЛукашенко продемонстрировал «неприемлемое для международного сообщества» поведение — Политика — GZT.RU. 20 студзеня 2011 года Еўрапарламент асудзіў жорсткі разгон акцыі пратэсту ў дзень выбараў і затрыманне лідараў апазіцыі, адзначыўшы таксама, што не лічыць выбары свабоднымі, сумленнымі і празрыстыміРэзалюцыя ЕП пра сітуацыю ў Беларусі. Упаўнаважаны па правах чалавека ўрада Германіі, у адказ на паведамленне некаторых СМІ, што затрыманыя на Плошчы не мелі доступу да адвакатаў і невядомы стан іх здароўя, даў наступную ацэнку: «Усё гэта нагадвае самыя змрочныя савецкія часы, калі ўрываліся па начах, забіралі людзей прама з пасцелі, а сваякі потым не маглі высветліць, што адбываецца з іх блізкімі»Беларускі Партызан: Маркус Лёнінг: Вызваленне палітвязняў у Беларусі і здыманне з іх абвінавачванняў — не ўмова, а патрабаванне ЕС . Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў 23 снежня правёў у Мінску прэс-канферэнцыю, на якой выказаўся ў падтрымку дзеянняў беларускіх улад у стаўленні да ўдзельнікаў апазіцыйнай дэманстрацыі. Апазіцыя, паводле слоў пасла, «з самага пачатку рабіла стаўку на Плошчу. Гэта была спроба жоўтай, аранжавай рэвалюцыі, спроба засвяціцца перад Захадам».

Міжнародныя арганізацыі Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека апублікавала дзве заявы, 21 снежня 2010 года ў якасці рэакцыі на падзеі пасля выбараў і 21 лютага 2011 года пасля першага працэсу над лідарамі апазіцыіДаклад у рамках Маскоўскага механізму АБСЕ — гл. стар. 12-14.