Тырунеш Дыбаба (нар. , Бэкоджы, Арсі, Эфіопія) — эфіопская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бегу на доўгія дыстанцыі. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка і пяціразовая чэмпіёнка свету ў бегу на 5000 і 10 000 метраў, шматразовая чэмпіёнка свету па кросе.

Спартыўная кар’ера Перамагла на Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне ў забегу на 10 000 метраў і 5000 метраў, а таксама на Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане на дыстанцыі 10 000 метраў, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 года ў Афінах у забегу на 5000 метраў. Пяціразовая чэмпіёнка свету: 2003, 2005 (двойчы), 2007 і 2013 гадоў. Дзеючая рэкардсменка свету ў забегу на 5000 метраў на адкрытым стадыёне і ў закрытых памяшканнях, алімпійская рэкардсменка ў забегу на 10 000 метраў. Упершыню заявіла пра сябе ў 2001 годзе на чэмпіянаце свету па кросе, фінішавала пятай. У 2006 годзе выйграла 5 этапаў спаборніцтва з 6 Залатой лігі ІААФ.

1 верасня 2013 года стала пераможцай прабегу Tilburg Ten Miles. 13 красавіка 2014 года на Лонданскім марафоне яна заняла 3-е месца з вынікам 2:20.35. Гэты марафон быў першым у яе кар’еры. 18 мая ў другі раз выйграла 10-кіламетровы прабег Great Manchester Run.

Катэгорыя:Бегуны на доўгія дыстанцыі Эфіопіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Эфіопіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы