Леанід Сямёнавіч Мальцаў (нар. , , Гродзенская вобласць) — вайсковы і дзяржаўны дзеяч Беларусі, міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1996—1997, 2001—2009), дзяржаўны сакратар Савета бяспекі (з 2009).
Біяграфія У 1967 г. скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1971 г. — Кіеўскае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча (з адзнакай). Служыў у Групе савецкіх войскаў у Германіі. У 1979 г. скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе, праходзіў службу ў Далёкаўсходняй ваеннай акруге. У 1992 г. скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў (з адзнакай) і прызначаны першым намеснікам камандуючага агульнавайскавой арміяй Беларускай ваеннай акругі.
Ва Узброеных сілах Беларусі займаў пасады камандзіра корпуса, начальніка Генеральнага штаба — першага намесніка міністра абароны.
У 1996 г. прызначаны міністрам абароны Беларусі. На гэтай пасадзе прабыў да 1997 г., калі быў прызначаны першым намеснікам начальніка штаба па каардынацыі ваенная супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. У 1999 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Деятельность органов военного управления по поддержанию и укреплению воинской дисциплины». У 2000—2001 гг. — намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі РБ. У 2001 г. зноў прызначаны на пасаду міністра абароны. У 2004 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Стратэгія ваеннага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь у сучасных умовах»[ https://news.tut.by/society/538879.html Экс-глава Минобороны и Госпогранкомитета стал проректором "МИТСО"].
Са снежня 2009 г. прызначаны Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
2 лістапада 2013 г. быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.
16 кастрычніка 2015 г. пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь., а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта
27 снежня 2016 года быў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і звольнены з ваеннай службы ў адстаўку па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.
3 5 красавіка 2017 года займае пасаду прарэктара па інавацыйнай і навуковай працы Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО».
У студзені 2019 г. узначаліў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.
Узнагароды і званні Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (26 чэрвеня 2002)Указ Президента Республики Беларусь от 26 июня 2002 года № 335 «О награждении группы военнослужащих, лиц начальствующего состава органов внутренних дел, органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям государственными наградами Республики Беларусь».
Спасылкі «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Старонка на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта
Катэгорыя:Міністры абароны Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Начальнікі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь