Дзя́тлавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1926—1927 гадах. Цэнтр — вёска Старыя Дзятлавічы. Плошча — 1049 км², насельніцтва 25 413 чалавек (1926).

Гісторыя Раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі з цэнтрам у вёсцы Дзятлавічы (Старыя Дзятлавічы). У склад раёна ўключаны 25 сельсаветаў: Абакумаўскі, Бабовіцкі, Баршчоўскі, Белабярэжскі, Гранаўскі, Дзятлавіцкі (Старадзятлавіцкі), Жаробінскі, Іванаўскі, Капанскі, Карналінскі, Карпаўскі, Макееўскі, Міхалькоўскі, Навадзятлавіцкі, Новацярэшкавіцкі, Папоўскі, Рудня-Каменскі, Рудня-Марымонаўскі, Скіткоўскі, Случмільчанскі, Студзёнагуцкі, Хамінскі, Цярухскі, Цярэшкавіцкі (Старацярэшкавіцкі), Шарпілаўскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны: Гранаўскі і Капанскі сельсаветы далучаны да Рэчыцкага раёна, Абакумаўскі, Карпаўскі, Папоўскі, Рудня-Каменскі і Хамінскі — да Лоеўскага раёна, Бабовіцкі, Баршчоўскі, Белабярэжскі, Дзятлавіцкі (Старадзятлавіцкі), Жаробінскі, Іванаўскі, Карналінскі, Макееўскі, Міхалькоўскі, Навадзятлавіцкі, Новацярэшкавіцкі, Рудня-Марымонаўскі, Скіткоўскі, Случмільчанскі, Студзёнагуцкі, Цярухскі, Цярэшкавіцкі (Старацярэшкавіцкі), Шарпілаўскі — да Гомельскага раёна.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Гомельскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Лоеўскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Старыя Дзятлавічы