Момант выпадковай велічыні — лікавая характарыстыка размеркавання выпадковай велічыні.

Азначэнне Момантам парадку выпадковай велічыні адносна пункта завецца лік

дзе  — матэматычнае спадзяванне. Кажуць, што момант існуе, калі існуе матэматычнае спадзяванне ў правай частцы роўнасці. Інакш кажуць, што момант не існуе.

Калі момант завецца пачатковым, а пры  — цэнтральным.

Абсалютным момантам завецца

-м фактарыяльным момантам выпадковай велічыні называецца велічыня

калі матэматычнае спадзяванне ў правай частцы гэтай роўнасці існуе.

Для выпадковых вектараў існуе таксама паняцце змяшанага моманта. Велічыня завецца змяшаным пачатковым момантам, а  — змяшаным цэнтральным момантам парадку .

Прыклады

Матэматычнае спадзяванне

Першы пачатковы момант ёсць матэматычным спадзяваннем выпадковай велічыні.

Дысперсія

Другі цэнтральны момант завецца дысперсіяй выпадковай велічыні

Дысперсія — мінімальнае значэнне моманту другога парадку якое дасягаецца ў пункце .

Моманты другога парадку запісваюцца праз дысперсію як

Уласцівасці

Калі існуе момант -га парадку, то існуюць і ўсе моманты ніжэйшых парадкаў . У сілу лінейнасці матэматычнага спадзявання цэнтральныя моманты можна запісаць праз пачатковыя, і наадварот. Напрыклад:

дзе  — цэнтральны момант, а  — пачатковы момант парадку .

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Тэорыя імавернасцей