Помнік Усяславу Чарадзею — конны помнік Усяславу Чарадзею, усталяваны ў г.Полацку на перакрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Ефрасінні Полацкай. Адкрыццё адбылося 1 верасня 2007 года. Помнік Усяславу Чарадзею — першы конны помнік у незалежнай Беларусі.
Вышыня помніка разам з пастаментам складае 3,5 м. Скульптура вагой 4,5 тоны адлітая з бронзы на прадпрыемстве «Ліцейны двор» (Пухавіцкі раён, Мінская вобласць). Аўтары помніка — скульптары А. Прохараў, С. Ігнацьеў, Л. Мінкевіч і архітэктар Д. Сакалоў
Усяслаў княжыў у Полацку з 1044 па 1101 гг. Пад яго уладай Полацкае княства дасягнула найбольшых памераў, стала магутным і ўплывовым. Менавіта пры Усяславе з'явіўся першы мураваны будынак Полацкай зямлі — Сафійскі сабор, узведзены ў сярэдзіне XI стагоддзя, следам за Сафійскімі саборамі Кіева і Ноўгарада.
Гл. таксама Помнік Альгерду, Віцебск Помнік Міндоўгу, Навагрудак
Катэгорыя:Помнікі Полацка Катэгорыя:Конныя статуі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:Усяслаў Брачыславіч Катэгорыя:Творы Аляксандра Прохарава Катэгорыя:2007 год у Беларусі Катэгорыя:XXI стагоддзе ў Полацку Катэгорыя:Помнікі манархам