Сядзібна-паркавы ансамбль Мольляў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры сярэдзіны XIX стагоддзя. Створаны ў в. Залессе (Глыбоцкі раён) на месцы старажытнага замка, уздоўж выцягнутага з усходу на захад перашыйку паміж азёрамі Мураўшчына і Белае. Належаў графу Моле. Уключае гасподу (часткова разбураная ў гады Другой сусветнай вайны, збераглася ўсходняя частка), гаспадарчыя пабудовы і парк пейзажнага тыпу.

У чэрвені 2021 года будынак (адзіны, які захаваўся) стайні быў выкуплены праз аўкцыён прыватнай асобай за 30 беларускіх рублёў на ўмове рэканструкцыі на працягу 24 месяцаўУ старинной конюшни в деревне Залесье новый хозяин // Веснік Глыбоччыны. — 2021. — # 46. — 12 чэрвеня. — С. 2..

Архітэктура Гаспода — мураваны прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, мае рысы стылю рэтраспектыўнай готыкі. Спачатку да яе прылягала высокая трох’ярусная вежа (зруйнаваная ў 1982 г.). У дэкоры фасаду выкарыстаныя пінаклі, стральчатыя праёмы ў прафіляваных ліштвах.

З боку галоўнага фасада зроблены парадны партэр, з дваровага — насыпная відавая тэраса. У аснове парку (плошча каля 8 га) кальцавы шпацырны маршрут праз яго густы масіў і ўздоўж паўночнай ускраіны. У парку два ставы, сажалкі, 48 парод дрэваў. Сярод насаджэнняў пераважаюць елка звычайная, хвоі веймутава і чорная, лістоўніцы еўрапейская, сібірская і японская, ліпы амерыканская і ліпы буйналістая.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Глыбоцкага раёна