Факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій (РФіКТ) (да 2010 года — факультэт радыёфізікі і электронікі) — адзін з буйнейшых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Створаны ў 1976 годзе.
Сферы дзейнасці выпускнікоў факультэта: інфармацыйныя тэхналогіі, тэлекамунікацыі, радыёэлектроннае і аптычнае прыборабудаванне, камп’ютарныя сеткі, праграмаваная электроніка, мікраэлектроніка, нанаэлектроніка, лазерныя аптычныя тэхналогіі і іншыя.
Факультэт мае цесныя навукова-тэхнічныя сувязі з шэрагам замежных навуковых цэнтраў: Рурскім універсітэтам (Нямеччына); Ліёнскай тэхнічнай школай (Францыя); Орхускім універсітэтам (Данія); Расійскім інстытутам касмічных даследаванняў, а таксама з шэрагам універсітэтаў Расіі, Украіны, Польшчы.
Пра факультэт На факультэце працуюць больш за 100 выкладнікаў, многія з якіх маюць вучоныя ступені. Факультэт вядзе падрыхтоўку па спецыяльнасцях: Радыёфізіка і інфармацыйныя тэхналогіі (кваліфікацыя: «Радыёфізік. Інжынер-праграміст») Інтэлектуальная электроніка (кваліфікацыя: «Радыёфізік. Інжынер-праграміст») Кібербяспека (кваліфікацыя: «Спецыяліст па кіберпяспецы») Прыкладная інфарматыка (кваліфікацыя: «Інфарматык. Праграміст»)
На ўсіх спецыяльнасцях вывучаюцца наступныя дысцыпліны: вышэйшая матэматыка, агульная і тэарэтычная фізіка, інфарматыка, радыёфізіка, электроніка.
Структура факультэта
Кафедры Кафедра радыёфізікі і лічбавых медыятэхналогій Кафедра квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі Кафедра фізічнай электронікі і нанатэхналогій Кафедра інфарматыкі і камп'ютарных сістэм Кафедра інтэлектуальных сістэм Кафедра тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій Кафедра сістэмнага аналізу і камп'ютарнага мадэлявання Кафедра фізікі і аэракасмічных тэхналогій
Навукова-даследчыя лабараторыі лазерных сістэм матэрыялаў і прыборных структур мікра- і нанаэлектронікі інфармацыйна-вымяральных сістэм прыкладных касмічных тэхналогій метадаў апрацоўкі інфармацыі
Студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі: паўправадніковых лазераў матэрыялаў і тэхналогій мікраэлектронікі мадэлявання і аналізу стахастычных працэсаў і сістэм
Размяшчэнне Факультэт РФіКТ знаходзіцца па-за Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогай, недалёка ад станцыі метро «Малінаўка», каля прыпыначнага пункта «Гай». Недалёка знаходзяцца Факультэт сацыякультурных камунікацый БДУ, Біялагічны факультэт БДУ, Навукова-даследчы інстытут прыкладных фізічных праблем.
Дэканы Лабуда Антон Антонавіч (1976—1981) Сцяпан Рыгоравіч Мулярчык (1990—2012) Сяргей Уладзіміравіч Малы (2012—2021) Дзмітрый Уладзіміравіч Ушакоў (з 2021)
Галерэя
Спасылкі Сайт факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій Архіў былога сайта (28 студзеня 2015) Факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій // сайт БДУ
Катэгорыя:Факультэты БДУ Катэгорыя:Вуліца Курчатава (Мінск)