Мазендэранцы, або мазандэранцы () — іранамоўны народ, які жыве на тэрыторыі гістарычнай вобласці Мазендэран (прыкаспійскі Іран), у IX—XII стст. вядомай як Табарыстан. Па культуры і быту блізкія да персаў. Мазандэранская мова адносіцца да заходнеіранскай падгрупы іранскай групы індаеўрапейскай сям'і моў. Па рэлігіі — мусульмане-шыіты. Займаюцца земляробствам (рыс, пшаніца), якое ў прыбярэжных раёнах спалучаецца з рыбалоўствам, а ў горах — з жывёлагадоўляй. У горных раёнах напаўаселае насельніцтва захоўвае некаторыя перажыткі племяннога ладу (найбуйнейшыя плямёны — гадыкулахі і палані).

Літаратура Народы Передней Азии, М., 1957; Бартольд В. В., Место Прикаспийских областей в истории мусульманского мира, [Баку, 1925]. Кисляков В. Н. Мазандеранцы // Народы и религии мира / Глав. ред. В. А. Тишков. М.: Большая Российская Энциклопедия, 1999. С.598.

Спасылкі

Катэгорыя:Народы Ірана Катэгорыя:Іранскія народы