Дзяржаўны канцлер, у Расійскай імперыі — вышэйшы грамадзянскі чын. Згодна з табелем аб рангах 1722 адпавядаў стацкаму чыну сапраўдны тайны саветнік 1-га класа, воінскаму чыну генерал-фельдмаршала і марскому генерал-адмірал. Часцей за ўсё даваўся міністрам замежных спраў. Калі міністр меў чын II класа, ён мог менавацца віцэ-канцлерам. Агулам у Расіі ў розны час чын канцлера мелі 11 чалавек: 1709 — Гаўрыіл Іванавіч Галоўкін (1660—1734) 1740 — Аляксей Міхайлавіч Чаркаскі (1680—1742) 1744 — Аляксей Пятровіч Бястужаў-Румін (1693—1766), у 1758 пазбаўлены чыну канцлера, у 1762 атрымаў чын генерал-фельдмаршала 1758 — Міхаіл Іларыёнавіч Варанцоў (1714—1767) 1796 — Іван Андрэевіч Астэрман (1725—1811) 1797 — Аляксандр Андрэевіч Безбародка (1747—1799) 1802 — Аляксандр Раманавіч Варанцоў (1741—1805) 1809 — Мікалай Пятровіч Румянцаў (1754—1826) 1834 — Віктар Паўлавіч Качубей (1768—1834) 1845 — Карл Васільевіч Несельродэ (1780—1862) 1867 — Аляксандр Міхайлавіч Гарчакоў (1798—1883)
Крыніцы
Катэгорыя:Грамадзянскія чыны Катэгорыя:Табель аб рангах