Аляксандар Стэфанаў Шаламанаў (, нар. , вёска Баяна каля Сафіі, цяпер квартал Сафіі) — балгарскі прафесійны футбаліст.
Кар’ера Амаль усю кар’еру гуляў за клуб «Славія» з Сафіі. У чэмпіянаце Балгарыі згуляў 265 гульняў, забіў 10 галоў.
Нацыянальная зборная У складзе зборнай Балгарыі па футболе браў удзелу чэмпіянатах свету па футболе 1966 (2 матча, 0 галоў) і 1970 (3 матча, 0 галоў).
Дасягненні Уладальнік Кубка Балгарыі 1963, 1964, 1966. Лепшы футбаліст Балгарыі 1963 і 1966, лепшы спартсмен Балгарыі 1967 і 1973.
Адметнасці Чэмпіён Балгарыі ў слаламе і хуткасным спуску на горных лыжах. У якасці гарналыжніка браў удзел у Зімовых Алімпійскіх гульнях 1960Статыстыка выступаў на Алімпійскіх гульнях 1960 . Быў таксама запасным у складзе валейбольнай зборнай Балгарыі на Алімпійскіх гульнях 1964.
Крыніцы
Спасылкі Александър Шаламанов - белият рицар
Катэгорыя:Футбалісты Балгарыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Балгарыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Сафія Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Сафія Катэгорыя:Гарналыжнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Гарналыжнікі Балгарыі Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1960 года Катэгорыя:Валейбалісты Балгарыі Катэгорыя:Спартсмены некалькіх відаў спорту