Benson & Hedges Championship 1994 — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 28 кастрычніка па 5 лістапада 1994 года ў JP Snooker Centre, у Эдынбургу, Шатландыя. Турнір стаў пятым розыгрышам Benson & Hedges Championship, які быў заснаваны ў 1990 годзе. Прызавы фонд турніру склаў £30,000, з якіх £5,000 атрымаў пераможца. Апроч таго, пераможца спаборніцтва атрымліваў права ўдзельнічаць у найбуйнейшым запрашальным турніры сезона — Мастэрс.
Катэгорыя:Кваліфікацыя да Мастэрс (снукер) Катэгорыя:1994 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Шатландыі ў 1994 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 1994/1995 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Шатландыі Катэгорыя:1994 год у Эдынбургу