Камень Мацея Бурачка — валун у гонар беларускага паэта Ф. Багушэвіча (Мацей Бурачок — псеўданім) ва ўрочышчы Лысая гара, непадалёк ад сядзібы Багушэвічаў у в. Кушляны (Смаргонскі раён). Ля валуна Багушэвіч сустракаўся з сябрамі, хаваў пад ім рукапісы і забароненыя публікацыі. На бакавой грані каменя сябрамі класіка беларускай літаратуры быў высечаны надпіс «PAMIECI MACIEJA BURACZKA 1900 R» (Памяці Мацея Бурачка 1900 г.).

Літаратура Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі

Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Кушляны Катэгорыя:Францішак Багушэвіч Катэгорыя:Геалогія Смаргонскага раёна Катэгорыя:Славутасці Смаргонскага раёна Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці