Касіты (акад. кашу) — старажытныя плямёны, якія насялялі горныя мясцовасці Заходняга Ірана, у вярхоўях ракі Дыялы і яе прытокаў ля паўночна-заходніх межаў Элама. Ці былі яны тут аўтахтонамі ці прышлымі — невядома. Генетычныя сувязі вельмі бедна захаванай касіцкай мовы не ўсталяваны. Л. С. Клейн прыводзіць аргументы на карысць тоеснасці гэтай мовы з мітанійскай арыйскайКлейн Л. С. Древние миграции и происхождение индоевропейских народов. 2007. Стр. 39-40..

Гісторыя Касіты першапачаткова былі жывёлагадоўчым пастухоўскім племем і жылі ў Заходнім Іране (Заграс) ля паўночна-заходніх межаў Элама. У якасці ўдарнай сілы свайго апалчэння яны выкарыстоўвалі калясніцы. Мяркуецца, што да касіцкіх вершнікаў узыходзіць выява кентаўраўМіфічныя коні — Кентаўр. Па даліне ракі Дыялы касіты здзяйснялі набегі на Месапатамію ў канцы перыяду I Вавілонскай дынастыі.

Адна з груп касіцкіх плямёнаў яшчэ ў XVIII стагоддзі да н.э. прасунулася нават у Паўночную Месапатамію і выйшла да прытоку сярэдняга Еўфрата Хабура. Трохі ніжэй упадзення Хабура ў Еўфрат у сувязі з іх уварваннем было адноўлена старое Ханейскае царства з цэнтрам у г. Тарцы. Мясцовая дынастыя, відаць, першапачаткова была акадска-амарэйскай і толькі абапіралася на ўзброеныя сілы касітаў, але затым касіты самі захапілі ўладу і зрабіліся царамі.

Дзякуючы нашэсцю хетаў, касітам у 1595 г. да н.э. удалося зрынуць амарэйскую дынастыю, усталяваць кантроль над Вавілонам і кіраваць ім у XVI—XII стст. да н.э. У XV ст. да н.э. касіцкі цар Улам-Бурыяш захоплівае паўднёвую Месапатамію і называе сябе «царом Вавілона, царом Шумера і Акада, царом касітаў і царом Кар-Дуніяша». Царскія ўказы высякаліся на камянях кудуруЗаваяванне Вавілона касітамі. У XIV ст. да н.э. з'явілася небяспека з боку Асірыі. У Касіцкі перыяд касіты ператварыліся ў прывілеяваны клас вавілонскага грамадства, якія падзялілі краіну на дамы (біту), на чале дому стаяў гаспадар (бэл біці), які кіраваў сістэмай мясцовага падаткаабкладання і арганізоўваў грамадскія працы па абслугоўванні сістэмы ірыгацыі. Важныя ролі адыгрывалі саслоўі жрацоў і купцоўРаспад Стара-Вавілонскага царства. Касіцкае царства. Узмацняецца культ бога Мардука. Развіваюцца адносіны з Егіптам (дынастычныя шлюбы, гандаль, ліставанне)Вавілонскае царства пры касіцкай дынастыі.

Канец касіцкай дынастыі паклала нашэсце эламітаў. Апошні касіцкі цар Эліль-надзін-ахэ быў палонены. Намеснікам Вавілона быў прызначаны эламскі стаўленік, а эламіты працягвалі ваенныя паходы на поўдзень і поўнач краіныГісторыя Вавілоніі .

Кіраўнікі дзяржавы Кардуніяш (кіраўнікі касітаў) Цары Ханы (сталіца горад Тарка) Гандаш (каля 1741—1726 да н.э.) Агум I Вялікі (каля 1726—1704 да н.э.) Каштыліяш I (каля 1704—1683 да н.э.) Каштыліяш II (каля 1683—1674 да н.э.) ?Ушы? Абіраташ Урзікурумаш Кхарбашыкхі Тыптакзі ?Атра?

Цары Вавілоніі (сталіца горад Вавілон) Агум II Как-рымэ(каля 1595—1571 да н.э.) невядомыя адзін ці некалькі цароў Бурна-Бурыяш I (2-я палова XVI стагоддзя да н.э.) Каштыліяш III (каля 14?? — 1450 гадах да н.э.) Улам-Бурыяш (каля 1450—1400 да н.э.) Агум III невядомы Караіндаш I Кадашман-Харбэ I (сталіца горад Дур-Курыгальзу) Курыгальзу I (каля 1390 да н.э.) (сталіца горад Вавілон) Кадашман-Эліль I (каля 1375—1360 да н.э.) Бурна-Бурыяш II (каля 1376—1347 да н.э.) Караіндаш II (каля 1347—1346 да н.э.) Назі-Бугаш (каля 1346—1346 да н.э.) Курыгальзу II (каля 1346—1324 да н.э.) Назі-Маруташ (каля 1324—1297 да н.э.) Кадашман-Тургу (каля 1297—1280 да н.э.) Кадашман-Эліль II (каля 1280—1265 да н.э.) Кудур-Эліль (каля 1265—1256 да н.э.) Шагаракці-Шурыяш (каля 1256—1243 да н.э.) Каштыліяш IV (каля 1243—1231 да н.э.) Эліль-надзін-шумі (каля 1231—1226 да н.э.) Кадашман-Харбэ II (каля 1226—1224 да н.э.) Адад-шум-ідзін (каля 1224—1219 да н.э.) Адад-шум-уцур (каля 1219—1188 да н.э.) Мялі-Шыху (каля 1188—1174 да н.э.) Мардук-апла-ідзін I (каля 1174—1161 да н.э.) Забаба-шум-ідзін (каля 1161—1160 да н.э.) Эліль-надзін-ахэ (каля 1160—1157 да н.э.)

Спасылкі

Вавілон пры касіцкай дынастыі Касіцкая дынастыя Авдиев В. И. Завоевание Вавилона касситами // История Древнего Востока Зніклыя народы — касіты

Катэгорыя:Народы Месапатаміі Катэгорыя:Гісторыя Ірака Катэгорыя:Гісторыя Ірана