Малы́я Ля́ды. Сустракаецца таксама варыянт Ляды́ (, ) — вёска ў Беларусі, на рацэ Волме. Уваходзіць у склад Драчкаўскага сельсавета Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

Месціцца за 34 км ад горада і чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Мінск — Орша), на аўтамабільнай дарозе Смілавічы — Грабёнка.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Ляды ўпамінаюцца ў XVIII ст. як мястэчка Менскага павета Менскага ваяводства. Яны былі ва ўладанні Сангушкаў, з 1791 года — Манюшкаў. У 1731 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку прывілей на 2 рэгулярныя кірмашы штогод.

Паводле падання, яшчэ ў XVII ст. тутэйшаму селяніну з’явілася Багародзіца і паказала месца ўзвядзення царквы. У 1732 годзе жонка ваяводы менскага Крыштафа Станіслава Завішы Тэрэза з Тышкевічаў перадала ёй копію цудоўнага абраза Маці Божай Жыровіцкай. Неўзабаве замест спарахнелай Завішы фундавалі новую царкву, пры якой заснавалі кляштар базыльян. У 1792 годзе пачалося ўзвядзенне мураванага будынка, завершанае ў 1794 годзе.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ляды апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У пачачатку XIX ст. пры манастыры з’явілася багадзельня, а ў 1809 годзе з ініцыятывы настаяцеля, іераманаха Мялеція Сержбутоўскага адкрылася чатырохкласная духоўна-свецкая школа, у якой выхоўваліся і навучаліся дзеці розных станаў. Яе куратарам быў доктар права Казімір Манюшка. У 1834 годзе на базе школы створана духоўная семінарыяКанстанцін Антановіч. Мецэнаты з роду Завішаў // «Культура» № 4 (976), 22—28 студзеня 2011. (дзейнічала да 1848 года). З ліквідацыяй Грэка-Каталіцкай Царквы ў Расійскай імперыі ў 1839 годзе манастыр перайшоў да Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, у вёсцы было 12 двароў. У 1914 годзе адкрылася народнае вучылішча. Станам на 1917 год — 20 двароў.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ляды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.

На 1 красавіка 1996 года ў Лядах было 48 двароў. У 2000-я гады тутэйшая царква, помнік архітэктуры барока, пацярпела ад надбудовы купала-цыбуліны.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 124 чал. XX стагоддзе: 1917 — 164 чал.; 1 красавіка 1996 — 81 чал.; 1999 — 46 чал. XXI стагоддзе: 2010 год — 47 чал.

Эканоміка Малочная ферма.

Славутасці

Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы і мужчынскі манастыр базыльянаў (1792—1794; грэка-каталіцкія, цяпер ва ўладанні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)

Страчаная спадчына Сядзіба Ельскіх (XIX ст.)

Вядомыя асобы Канстанцін Ельскі (1837—1896) — заолаг і падарожнік.

Літаратура

Lady // S. 62.

Спасылкі

Катэгорыя:Драчкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смалявіцкага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства