Леў Лубенскі, Леў Францавіч Лубенскі, Леў Францішкавіч Лубенскі, Леан Лубеньскі (, ; , в. Казімежа Велька, Келецкая губерня, Расійская імперыя — , Варшава, Польшча) — гаспадарчы і палітычны дзеяч Расійскай імперыі, Беларусі і Польшчы. Належаў да графскага роду Лубенскіх. Член Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі і Магілёўскага таварыства сельскай гаспадаркі. Быў дэпутатам II Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі ад Магілёўскай губерні, дзе ўваходзіў у дэпутацкую групоўку «Кола польскіх дэпутатаў-канстытуцыяналістаў Літвы і Русі» (1907) і належаў да краёўцаў-кансерватараў. Дыпламат і сенатар (1922—1930) Польшчы.
Паходжанне роду і сям’я Нарадзіўся 15 сакавіка 1861 года ў родавым маёнтку Казімежа-Велька (Келецкая губерня Расійскай імперыі) ў сям’і камер-юнкера расійскага двара графа Францішка Лубенскага (1834—1891) і яго жонкі — князёўны Ганны Любамірскай (1838—1917). Быў ахрышчаны ў каталіцтва. Належаў да польскай арыстакратыі.
Яго бацька Францішак Лубенскі (1834—1891) быў сынам польскага графа Казіміра Лубенскага (1801—1870) і графіні Марыяны Корвін-Красінскай (1810—1862), валодаў двума цукровымі заводамі ў Келецкай губерні і стаў аўтарам навуковых работ на тэму вырабу цукруLeon Łubieński // sejm.gov.pl.
Яго маці князёўна Ганна Любамірская (1838—1917) была дачкой князя Канстанціна (Канстанціна-Станіслава-Ксаверыя) Любамірскага (1786—1870) ад яго жонкі — рускай графіні Кацярыны Мікалаеўны Талстой (1789—1870). Ганна Любамірская (1838—1917) належала да «літоўскай» галіны роду Любамірскіх, якая асела ў 1780-х гг. на Аршаншчыне, купіўшы ў Рыгора Пацёмкіна маёнтак Дуброўна ў Аршанскім павеце Магілёўскага намесніцтва (Расійскай імперыі); прынесла ў пасаг мужу маёнткі ў Аршанскім павеце.
Першай жонкай Льва Лубенскага стала графіня Гелена Лубенская (1859—1902), якая была дачкой графа Уладзіслава Лубенскага (1817—1880) і яго жонкі-полькі Марыі Арсэці (Orsetti) (1830—1903). Ад першай жонкі меў двух дзяцей: 1) Сафія (1887—1962) — выйшла за Аляксандра Русаноўскага (1883—1925); 2) Станіслаў (1889—1903) — памёр маладым.
Другой жонкай Льва Лубенскага ў 1905 г. стала графіня Леапальдзіна (Леапальдзіна-Эльжбета) Чапская (1887—1969), якая была дачкой графа Ежы Эмерыкавіча Чапскага і жыхаркай Мінскай губерні. Ад другога шлюбу меў чатырох дзяцей: 1) Юзэфа-Яніна (1906—1988) — стала манашкай-уршулянкай і супрацоўніцай Люблінскага каталіцкага ўніверсітэту (Katolicki Uniwersytet Lubelski); 2) Ежы (1907—1958) — стаў афіцэрам войска міжваеннай Польшчы, байцом французскага руху супраціўлення ў час Другой сусветнай вайны, а пасля вайны — эмігрантам і грамадзянінам Францыі; 3) Францішак (1909—1939) — ваяваў у польскім войску з пачатку Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 г. і прапаў без следу; 4) Людвік (1912—1996) — ажаніўся з графіняй Эльжбетай-Марыяй Тышкевіч (1921—1996), стаў юрыстам, сакратаром Юзафа Бека (Józef Beck), афіцэрам II Польскага корпусу генерала Уладзіслава Андэрса, а пасля супрацоўнікам Радыё Свабодная Еўропа (RWE).
Адукацыя Скончыў Тэхналагічны інстытут у Грацы (Аўстра-Венгрыя).
Маёнтак
Валодаў спадчыннымі маёнткамі Казімежа-Велька (Kazimierza Wielka) і Белзаў (Bełzów) у Піньчаўскім павеце Келецкай губерні, а таксама маёнткам Межава (каля 700 дзесяцін зямлі) у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні.
Гаспадарчая дзейнасць Пасля сканчэння інстытута пачаў займацца гаспадаркай у родавых маёнтках Казімежа-Велька (Kazimierza Wielka) і Белзаў (Bełzów) у Піньчаўскім павеце Келецкай губерні (Расійская імперыя). У 1903 годзе ў Мінску быў надрукаваны яго «Даклад аб дэнатуралізацыі спірту і аб ужыванні яго для хімічных і тэхнічных мэт».
Верагодна, па прычыне знаёмства і шлюбу з графіняй Леапальдзінай Чапскай (1887—1969), якая была жыхаркай Мінскай губерні, Леў Лубенскі пераносіць сваю дзейнасць з польскіх у літоўска-беларускія губерні Расійскай імперыі і кіруе сваімі маёнткамі ў Аршанскім павеце. Будуе ў сваім маёнтку Межава (Аршанскі павет) сядзібна-паркавы комплексКаменные кресты Межево. Стаў аўтарытэтам сярод землеўласнікаў-католікаў Магілёўскай губерні, членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі (з 1891 г.Адреса членов Минского общества сельского хозяйства. ― Минск : Паровая типолит. Х. Дворжец, [1889―1897?]. ― 34 с..) і Магілёўскага таварыства сельскай гаспадаркі і хутка стаў адным з уплывовых кіраўнікоў абодвух гэтых сельскагаспадарчых таварыстваў — увайшоў у склад іх РадWoyniłłowicz, E. Wspomnienia … С. 79.. Прычынай такога павароту падзей, верагодна, стала паразуменне з дваранамі-каталікамі Мінскай і Магілёўскай губерняў і ўсё той жа шлюб Льва Лубенскага з Леапальдзінай Чапскай, якая была дачкой графа Ежы Чапскага — аднаго з лідараў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі і заможнага маянткоўца Мінскай губерні. Паводле ацэнкі лідара Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі Эдварда Вайніловіча, Лубенскі праяўляў прыкметную актыўнасць у арганізацыіWoyniłłowicz, E. Wspomnienia … С. 64, 79.. Граф Леў Лубенскі быў членам Рады Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі ў 1903—1917 гг.Памятная книга Минской губернии на 1903 год / Минский губернский статистический комитет. — Минск : Паровая типо-литография Б. И. Соломонова, 1903. — С. 102; Памятная книга Минской губернии на 1907 год / Минский губернский статистический комитет. — Минск : Губернская типография, 1906. — С. 96; Kalendarz ilustrowany «Kurjera Litewskiego» na rok 1909. — Wilno: Nakładem «Kurjera Litewskiego», 1909; Kalendarz ilustrowany «Kurjera Litewskiego» na rok 1910. — Wilno: Nakładem «Kurjera Litewskiego», 1910. — С. 94; Памятная книга Минской губернии на 1917 год / Минский губернский статистический комитет. — Минск : Типография инвалидов, 1916. — С. 85.
Стаў членам нагляднай камісіі Мінскага таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання (ад агню).
Упамінаецца, што ў 1913 г. ад Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі быў прадстаўніком у Варшаўскім параённым камітэце — па рэгуляванні масавых перавозак грузаў на чыгунцыГосударственный архив Пермского края. Фонд 556. — опись 1. — дело 110. Список членов Варшавского Порайонного Комитета на 1 марта 1913 года. Гл.: http://forum.vgd.ru/post/37/25929/p696552.htm.
Палітычная дзейнасць
У Расійскай імперыі (1905—1917) 6 лютага 1907 года граф Леў Лубенскі выў выбраны (ад агульнага складу выбаршчыкаў Магілёўскай губерні) дэпутатам II Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі — за яго прагаласавалі дваране-католікі, яўрэі і 26 сялян, але не прагаласаваў ніводны рускі землеўласнік Магілёўскай губерніJurkowski, R. Sukcesy i porażki… С. 196.. У II Дзяржаўнай Думе ўваходзіў у дэпутацкую групоўку «Кола польскіх дэпутатаў-канстытуцыяналістаў Літвы і Русі» (1907) і належаў да краёўцаў-кансерватараўСмалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй… С. 171, 173; Jurkowski, R. Sukcesy i porażki… С. 467..
Пасля ўвядзення ў 1911 годзе ў Магілёўскай губерні земскага самакіравання быў абраны членам у Магілёўскае губернскае земства ад «польскай» (каталіцкай) курыі. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915—1917 гадах як прадстаўнік Магілёўскага губернскага земства арганізаваў санітарную дапамогу для цывільных бежанцаў (грамадзян Расійскай імперыі) у тылах расійскага войска — у Магілёўскай губерні.
У паслярэвалюцыйнай Беларусі (1917—1918) Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) у Расіі ўвайшоў у маі 1917 года ў склад Польскай рады Мінскай зямліJurkowski, R. Rada Polska Ziemi Mińskiej wobec I Korpusu polskiego gen. J. Dowbór-Muśnickiego… С. 73., якая спачатку (у перыяд кіравання Часовага Урада Расіі на чале з Аляксандарам Керанскім) будзе выступаць за дзяржаўную незалежанасць Беларусі ад Расіі і самастойнасць, а толькі пасля падзення Часовага Урада Расіі і ва ўмовах пагрозы захопу Беларусі бальшавікамі ў канцы 1918 г. стане выступаць за раўнапраўны федэрацыйны саюз Беларусі і ПольшчыJurkowski, R. Rada Polska Ziemi Mińskiej wobec I Korpusu polskiego gen. J. Dowbór-Muśnickiego… С. 67, 72, 79..
У жніўні 1917 года таксама стаў яшчэ і паралельна членам і віцэ-старшынёй Польскай рады міжпартыйнага аб’яднання (Rada Polska Zjednoczenia Międzypartyjnego) у Маскве, бо Польская рада Мінскай зямлі, хоць і не далучылася да Польскай рады міжпартыйнага аб’яднання, але дазволіла сваім членам індывідуальнае членства ў маскоўскай арганізацыіJurkowski, R. Rada Polska Ziemi Mińskiej wobec I Korpusu polskiego gen. J. Dowbór-Muśnickiego… С. 74..
З-за пагрозы арышту бальшавікамі ўцёк на захад ад лініі руска-нямецкага фронту і летам 1918 года апынуўся у нямецкім лагеры для ваеннапалонных у Баранавічах.
У справе польска-беларускай федэрацыі (1918—1921) У кастрычніку 1918 года, калі нямецкія войскі пачалі (паводле Брэсцкага мірнага дагавора) адходзіць з Магілёўскай губерні на захад, Польская рада Беларускіх зямель, не жадаючы, каб Магілёўшчына была занята бальшавікамі, звярнулася ў сярэдзіне 1918 г. з мемарыялам да кіраўніцтва Обер-Оста з просьбай выслаць у Магілёўшчыну польскіх жаўнераў замест нямецкіхГамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 30.. Мемарыял быў падрыхтаваны прадстаўнікамі маянткоўцаў-католікаў Магілёўскай губерні — графам Львом Лубенскім, Міраславам Абязерскім і Эдмундам ІвашкевічамЭдмунд Івашкевіч быў скарбнікам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі.. Польская рада Беларускіх зямель таксама дамагалася, каб у Варшаве быў створаны спецыяльны камітэт па справам беларускіх зямель — і з кастрычніка 1918 г. у Варшаве пачаў дзейнічаць Камітэт па ўсходніх справах (Komitet do Spraw Wschodnich) на чале з прафесарам Вітальдам Камянецкім. У нарадах гэтага Камітэта адразу пачалі актыўна ўдзельнічаць прадстаўнікі Польскай рады Мінскай зямлі — Міраслаў Абязерскі, граф Леў Лубенскі і Уладзіслаў Рыбінскі, а галоўнай іх мэтай было пагадненне паміж Польшчай, Беларуссю і Літвой (палякамі, беларусамі і літоўцамі) і падрыхтоўка матэрыялаў да мірнай канферэнцыі пасля заканчэння Першай сусветнай вайны. Камітэт (з падачы маянткоўцаў-католікаў Беларусі) стаяў на пазіцыях аднаўлення былога Вялікага Княства Літоўскага (з беларуска-літоўскіх зямель) з захаваннем прынцыпаў раўнапраўя ўсіх яго народаў і раўнапраўнай уніі літоўска-беларускай дзяржавы з ПольшчайГамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 30, 32—33.. Ад польскага ўраду патрабавалася дапамога «пры ўзнаўленні ўсталяванага Ягелонамі саюза літоўска-беларускіх зямель з Польшчай»Гамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 33.. Аднак запасным планам дзейнасці Камітэта па ўсходніх справах варшаўскія палітыкі бачылі адмову ад тэрыторый Літвы і Беларусі, адмову ад задавальнення інтарэсаў маянткоўцаў-католікаў Беларусі і стварэнне польскай дзяржавы выключна з этнаграфічных польскіх зямель, што пакідала б маянткоўцаў Беларусі без маёнткаў — апошнія ў такім выпадку аўтаматычна адыходзілі пад уладу бальшавікоў і нацыяналізавалісяГамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 31..