Бяржонка — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Янка, за 9 кіламетраў на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ёдлавічы, на паўночны ўсход ад аграгарадка Пагошча.
Назва Назва балцка-літоўскага паходжання. Ад літоўскага beržas «бяроза». «Бярозавыя» назвы азёраў і рэк — не рэдкасць у Літве: Berža, Beržoras, Beržuolis, Beržuvis (азёры), Beržas, Beržė, Beržuona (рэкі)A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 62..
Назва возера Бяржонка значыць «Бярозавае (возера)».
Гідраграфія Плошча паверхні возера 0,19 км², даўжыня 690 метраў, найбольшая шырыня 390 метраў, найбольшая глыбіня 2,6 м, даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Плошча вадазбору 6,56 км². Абкружана забалочанай поймай, парослай хмызняком.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў, пясчаныя, разараныя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае. У заходняй частцы ў Бяржонку ўпадае ручай. У паўднёвай частцы выцякае ручай у возера Пагошча.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1983 г.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Браслаўская група азёр Катэгорыя:Басейн Янкі (прыток Дзісны)