Рэ́нлі Бара́тэан () — персанаж з цыклу «Песня Лёду і Агню» амерыканскага пісьменніка-фантаста Джорджа Марціна, малодшы брат караля Роберта, сын лорда Стэфана Баратэана і Касаны Эстэрмант. Пасля перамогі ў паўстанні Роберт перадаў свайму брату замак Штармавы Канец, такім чынам зрабіўшы Рэнлі вярхоўным лордам Штармавых Земляў, а таксама зрабіў яго майстрам над законамі ў сваім Малым Савеце.

Выгляд і характар Рэнлі карыстаўся папулярнасцю ў маладых рыцараў і простага народа. Ён быў прыгожы і велікадушны, калі хацеў. Таксама карыстаўся падтрымкай магутнага Дому Тырэл і быў у любоўных адносінах з сірам Лорасам Тырэлам, які раней з'яўляўся яго збраяносцам.

Знешнасцю Рэнлі шмат чым нагадваў маладога Роберта, аднак ён не меў уласцівай брату любові да выпіўкі, жанчын і бітваў. У той жа час ён валодаў харызмай і, гэтак жа як і Роберт, лёгка прыцягваў да сябе людзей. Адрозніваўся любоўю да яркіх, вычварных убораў, легкадумнасцю і добрым пачуццём гумару.

Біяграфія Падчас Паўстання Баратэана Рэнлі быў дзіцем (5 гадоў), аднак і ён быў вымушаны выносіць цяжкія ўмовы, створаныя амаль гадавой аблогай Штармавога Канца лордам Тырэлам. Пасля заканчэння вайны і ўзыходжання Роберта, Рэнлі ў абыход Станіса, лорда Драконавага Каменя, становіцца новым лордам Штармавога Канца. Пазней Рэнлі прымае пасаду Майстра над Законамі ў Малым Савеце.

Пры двары дзейнічаў супраць Ланістэраў. Разам з Тырэламі планаваў развод свайго брата Роберта з каралевай Серсеяй і ажаніць яго з дачкой лорда Мейса Тырэла, Маргеры.

Гульня прастолаў Разам з Барыстанам Селмі і Ілінам Пейнам сустрэў караля Роберта і яго світу, якія вярталіся з Поўначы.

Падчас інцыдэнту з Джофры, Сансай і Ар'яй падчас разгляду ў замку Дары засмяяўся, калі даведаўся, што маленькая дзяўчынка здолела абяззброіць прынца. З-за гучнага смеху і несур'ёзных паводзін кароль прапанаваў Рэнлі пакінуць залу, што той і зрабіў.Гульня прастолаў, Санса I

Удзельнічаў у турніры Правіцы, аднак быў выбіты з сядла Сандарам Кліганам. На турніры народ гучна вітаў Рэнлі, якога ён любіў дзякуючы яго харызме.Гульня прастолаў, Санса II

Галасаваў за забойства Дэенерыс Таргарыен на пасяджэнні Малога Савета.Гульня прастолаў, Эдард VIII

Пасля таго, як кароль Роберт быў смяротна паранены дзіком на паляванні, ён прапанаваў Эдарду Старку каля ста мячоў са сваёй гвардыі і людзей сіра Лораса з мэтай захопу спадчыннікаў і перавароту супраць каралевы Серсеі, аднак лорд Старк адмовіўся, з-за чаго Рэнлі быў вымушаны бегчы з Каралеўскай Гавані, асцерагаючыся апераджальнага ўдару Ланістэраў.Гульня прастолаў, Эдард XIII

Бітва каралёў У Хайгардэне ён ажаніўся з Маргеры Тырэл і абвясціў сябе каралём Вестэроса, абапіраючыся на лордаў Штармавых Земляў і Прастора.Гульня прастолаў, Тырыян IX Сабраўшы моцную армію, упэўнены ў сваёй перамозе Рэнлі стаў павольна рухацца ў кірунку да Каралеўскай Гавані, ладзячы па дарозе багатыя балі і рыцарскія турніры.

па вобразу і падабенству Белай Гвардыі, стварыў Вясёлкавую Гвардыю, у якую ўвайшлі ў тым ліку сір Лорас Тырэл і Брыена Тарт.

На прапанову Роба Старка пра саюз, ён адказаў адмовай, прапанаваўшы мір толькі ў тым выпадку, калі Роб прызнае яго сваім сюзерэнам. Атрымаўшы весткі, што яго брат, Станіс, які таксама каранаваў сябе, аблажыў Штармавы Канец, Рэнлі пакінуў ззаду пяхоту і спешна панёсся туды.Бітва каралёў, Кейтылін II Перамовы паміж двума братамі не прынеслі вынікаў. На наступную раніцу, прама перад бітвай, Рэнлі быў забіты звышнатуральнай сілай, а менавіта, спароджаным чырвонай жрыцай Мелісандрай Асшайскай ценемРэнлі быў забіты з дапамогай жыццёвых сіл самога Станіса.

Нібы ўваскрэслы Рэнлі змагаўся разам з Тырэламі ў Бітве пры Чарнаводнай супраць Станіса, але, як пазней высвятлілася, у даспехі Рэнлі быў апрануты Гарлан Тырэл.Бітва каралёў, Санса VIIБура мячоў, Джэймэ VIII Такім чынам Мезенец разлічваў напалохаць войска Станіса і гэта ўдалося.

Асабістае жыццё Хоць кнігі не ўтрымліваюць прамога сцвярджэння, што Лорас Тырэл быў палюбоўнікам Рэнлі Баратэана, у іх ёсць шмат намёкаў на тое, што гэта сувязь мела месца і была шмат каму вядомая у іх атачэнні.

Вядома, што Рэнлі незвычайна странная для мужчыны даглядаў за сабой: паводле слоў Петыра Бейліша, ён марнаваў на касюмы больш, чым палова прыдворных дамГульня прастолаў, Эдард IV. Алена Тырэл адзначае, што ён быў вялікі чысцёха і без канца мыўсяБура мячоў, Санса I.

Некаторыя чытачы лічаць намёкам на гомасексуальнасць Рэнлі нават заснаванне ім Вясёлкавай Гвардыі: вясёлка — вядомы ў сучасным свеце сімвал ЛГБТ-руху. Марцін, зрэшты, аспрэчыў гэту здагадку, запэўніўшы, што Вясёлкавая Гвардыя звязана толькі з верай у Семярых і з ідэяй аб'яднання сямі колераў у адзін.

Станіс Баратэан намякае на тое, што Рэнлі не праяўляе асаблівай цікавасці да жанчын, нават да маладой жонкіБітва каралёў, Кейтылін III. Цікава, што пасля смерці Рэнлі Маргеры Тырэл сапраўды яшчэ двойчы выдаюць замуж як нявінніцу, хоць сам факт гэты вельмі спрэчны. Мяркуючы па рэпліках Таэны Мерывезер, Рэнлі цалкам мог пераспаць з МаргерыБаль сцярвятнікаў, Серсея VI. Кейтылін Старк адзначае, што на балі ў Горкім Мосце Рэнлі толькі час ад часу аказвае сваёй юнай і прыгожай нявесце фармальныя знакі ўвагі, а большай часткай гутарыць і жартуе з сірам Лорасам.

У ноч перад бітвай каля Штармавога Канца Рэнлі просіць усіх прыдворных пакінуць яго, але Лораса — застацца з ім і «памаліцца»Бітва каралёў, Кейтылін IV. Лорас пазней, гаворачы пра ноч смерці Рэнлі, таксама блытана паўтарае словы пра малітву. Аберын Мартэл іранічна называе Лораса Тырэла «ружанчыкам Рэнлі»Бура мячоў, Тырыян V.

Даведаўшыся пра смерці Рэнлі, Лорас у лютасці забіў двух іншых целаахоўнікаў караля — Робара Ройса і Эмана К'ю — учынак, які выклікае ў Джэймэ Ланістэра змрочнае здзіўленне. Калі Санса пераводзіць гутарку з Рыцарам Кветак на Робара Ройса і Рэнлі, Лорас азлабляецца і ўпадае ў дэпрэсію. Пасля Лорас, кажучы пра сваё нежаданне жаніцца, гаворыць, што калі сонца закацілася, ніводная свечка яго не заменіцьБура мячоў, Тырыян II. Джэймэ Ланістэр, прыкрыкваючы на Лораса, выкарыстоўвае даволі двухсэнсоўную фармулёўку са згадваннем Рэнлі:

Калі Тырыян наймае былую ахмістрыню Рэнлі Брэлу, ён робіць цікавую выснову пра яе мінулае, што гэта жанчына прызвычаілася яе быць сляпой, глухой і нямойБура мячоў, Тырыян VII.

У інтэрв'ю Джордж Марцін пацвярдзіў гомасексуальны характар гэтых адносін, прычым задаўга да продажу правоў на экранізацыю:

У экранізацыі У серыяле HBO «Гульня прастолаў» адносіны Рэнлі і Лораса паказаны ў большых падрабязнасцях, што не пакідае сумневаў у іх характары. Таксама зразумела, што пра іх адносіны вядома атачэнню.

Падчас турніру Лорас падае ружу Сансе Старк, але пры гэтым абменьваецца поглядамі з Рэнлі. Пазней, калі ён выбівае Гару з сядла, Мезенец, які прайграў Рэнлі 100 залатых аленяў, адказвае таму калючасцю, намякаючы на Лораса:

У той жа серыі Лорас і Рэнлі гутараць пра Роберта, і Лорас падае Рэнлі ідэю, што той таксама мог бы быць каралём. Падчас гутаркі Лорас голіць яму грудзі і падпахі, а потым спускае з яго порткі.

Яшчэ адна сцэна сумеснай «малітвы» Рэнлі і Лораса паказана ў 2 сезоне (серыя 2x03 «Што мёртвае, памерці не можа»). У шатры караля Лорас спачатку адказвае на заляцанні Рэнлі, але потым не дае яму працягваць, кажучы, што ў караля яшчэ шмат спраў (да таго ж у Лораса яшчэ баляць сінякі пасля бою з Брыенай). Пазней, калі ў шацёр прыходзіць Маргеры, яна прапануе паклікаць Лораса, каб каралю было лягчэй выканаць шлюбны абавязак.

У серыі 2x05 «Здань Харэнхала» Лорас аплаквае смерць Рэнлі і жадае зараз жа адпомсціць Станісу, але паддаецца ўгаворванням Маргеры і Мезенца з'ехаць з лагера, каб не быць забітым самому.

У 6 серыі 3 сезона «Уздым» Алена Тырэл, абмяркоўваючы з Тайвінам Ланістэрам магчымасць вяселля Лораса і Серсеі, спакойна кажа пра «начныя прыгоды» свайго ўнука як пра штосьці цалкам звычайнае: «Так, нас не занадта абураюць педэрасты», — а таксама цікавіцца, ці не было падобных адносін у самога Тайвіна.

У экранізацыі Ролю Рэнлі Баратэан ў серыяле «Гульня прастолаў» выканаў акцёр Энтані ГетынGethin Anthony.

Радавод

Спасылкі

Катэгорыя:Выдуманыя мужчыны Катэгорыя:Літаратурныя героі Катэгорыя:Персанажы Песні Лёду і Агню Катэгорыя:Літаратурныя персанажы фэнтэзі Катэгорыя:Выдуманыя каралі Катэгорыя:Выдуманыя геі