Будынак гарадской управы - помнік архітэктуры эклектыкі. Знаходзіцца па вуліцы вул. Ленінскай, 1 у Магілёве.
Гісторыя
Узведзены ў другой палове XIX стагоддзя ў гістарычным цэнтры гораду, мае рысы стыляў позняга класіцызму і псеўдарускага.
15(28).12.1917 г. у будынку гарадской управы адбыўся II губернскі з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх
З 1956 г. у будынку знаходзіўся Дом культуры будтрэсту № 12. Цяпер у будынку Палац грамадзянскіх абрадаў.
У 1957 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар II губернскага з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Архітэктура
Мураваны будынак складаецца са злучаных двух прамавугольных у плане аб'ёмаў: трохпавярховага (галоўным фасадам выходзіць на Савецкую плошчу) і двухпавярховага (бакавым падоўжаным фасадам выходзіць на вул. Ленінскую). Галоўны тарцовы фасад карнізнымі паясамі (цягамі) падзелены на тры ярусы. Першы ярус больш масіўны, з чатырма руставанымі пілонамі, мае невялікія. спараныя арачныя вокны абапал параднага ўваходу. Другі ярус вылучае група парадных памяшканняў, вырашаны ён больш багата: паміж падвойнымі пілонамі — высокія арачныя спараныя вокны-біфорыумы, аздобленыя архівольтамі, калонамі, сандрыкамі. Трэці ярус рытмічна расчлянёны невялікімі прамавугольнымі вокнамі, згрупаванымі па тры. Сцены завершаныя высокім складаным па форме прафіляваным карнізам. Бакавы двухпавярховы аб'ём рытмічна расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі, падзелены карнізным поясам на дзве часткі. Планіроўка анфіладная (у трохпавярховай тарцовай частцы) і калідорная (у двухпавярховай частцы).
Літаратура
С. 453.
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Магілёва Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Плошча Славы (Магілёў) Катэгорыя:Збудаванні Магілёва ў стылі эклектыкі