Сексуальныя пазіцыі — спосабы ўзаемнага размяшчэння палавых партнёраў дзеля заняткаў сексам.

У адрозненне ад большасці жывёл, людзі займаюцца сексам не толькі для працягу роду, але і для атрымання задавальнення. У старажытнасці сексуальныя акты таксама насілі сакральны характар. Разнастайныя сексуальныя пазіцыі апісаныя ў шматлікіх крыніцах розных культур, пачынальна з старажытных часоў і да нашых дзён. Напрыклад, у персідскіх рукапісах апісана больш 400 розных сексуальных пазіцый. Усе пазіцыі могуць быць умоўна аб’яднаныя ў некалькі вялікіх груп: мужчына зверху, жанчына зверху, мужчына ззаду, крыжападобныя пазіцыі, бакавыя пазіцыі, пазіцыі седзячы і стоячы, а таксама змяшаныя пазіцыі, напрыклад пазіцыя «лодачка», і атлетычныя пазіцыі, патрабавальныя дадатковага спрыту і збольшага адмысловай фізічнай падрыхтоўкі.

Сексуальныя пазіцыі ў беларускім фальклоры Як сведчыць беларускі фальклор, найбольш распаўсюджанай тут была класічная еўрапейская пазіцыя «мужчына зверху»: Не лажыся, Марка, бокам — Гэта табе не нарокам. Да лажыся правусенька: Будзе табе да мілюсенька.

Даволі часта ў фальклоры сустракаецца ўказанне і на пазіцыю «мужчына ззаду»: Як у полі, ў полі Пасець дзеўка коні. Прыйшоў да е Якаў — Ставіў дзеўку ракам;

а таксама «вершніца» ці «жанчына зверху»: Сядзіць свацця на елі, Распусціўшы калені.

Літаратура Лобач У. Секс і эротыка ў беларускай традыцыйнай культуры // Arche № 3(32) — 2004. Рут К. Вэстхаймер Секс для «чайнікаў» = Sex For Dummies. — 2-е выд. — М.: «Дыялектыка», 2007. — C. 512. ISBN 0-7645-5302-X