Свята-Пакроўская царква — існавала ў канцы XVII — пачатку XX стагоддзя ў Магілёве. Пабудаваная з цэглы ў традыцыях Магілёўскай школы дойлідства. Адноўлена ў 2022 годзе.
Архітэктура
Прамавугольны ў плане крыжова-купальны храм. Ва ўсходняй частцы ён завяршаўся трыма паўцыліндрычнымі апсідамі, у заходняй — прытворам і дзвюма рызніцамі па баках асноўнага аб’ёму. Над сяродкрыжжам узвышаўся васьмігранны светлавы барабан, накрыты сферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай на высокай васьміграннай шыйцы. Тарцы асноўнага аб’ёму і крылы трансептаў завяршаліся трохвугольнымі франтонамі з паўцыркульнымі нішамі ў цэнтры. Вуглы аб’ёмаў і сцены рызніц былі дэкарыраваны пілястрамі, аконныя праёмы мелі паўцыркульную форму. Па перыметры будынак быў апяразаны тонкапрафіляваным карнізам. У інтэр’еры чатыры масіўныя слупы пры дапамозе ветразяў падтрымлівалі барабан купала.
Літаратура
Спасылкі
В Могилеве освятили место под строительство храма Покрова Божией Матери // сайт Могилёвской епархии
Катэгорыя:Магілёўская школа дойлідства Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Магілёва Катэгорыя:Адноўленыя будынкі і збудаванні Катэгорыя:З’явіліся ў 2022 годзе Катэгорыя:2022 год у Магілёве