Мінскі паштамт — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе пр-т. Незалежнасці, 10. Помнік архітэктуры, пабудаваны ў 1949—1953 гадах (архітэктары Уладзімір Кароль і Абрам Духан).

Архітэктура Складаецца з двух злучаных паміж сабой аб’ёмаў — асноўнага чатырохпавярховага П-падобнага ў плане, пастаўленага ўздоўж чырвонай лініі праспекта Незалежнасці, і прыбудаванага да яго тыльнага фасада (круглы ў плане, у выглядзе ратонды з купалам; дыяметр 30 м), дзе размешчана вялікая аперацыйная зала. Галоўны фасад будынка, арыентаваны на праспект Незалежнасці, мае сіметрычную кампазіцыю. Размешчаныя па ўсім фасадзе трохчвертныя калоны вялікага карынфскага ордара, масіўныя формы цэнтральнай аркі ўваходу з апорамі, якія значна выступаюць за межы плану, высокі раскрапаваны атык надаюць будынку манументальны характар. У аздабленні фасадаў і інтэр’ераў выкарыстаныя прыродны камень, высакаякасная тынкоўка, ляпныя дэталі, вітражы з выявамі помнікаў дойлідства Беларусі (1980 г., В. Позняк). Будынак ёсць прыкладам выкарыстання элементаў класічнай спадчыны ў архітэктуры Беларусі 1940—1950-х гадоў.

У 2022—2024 гадах былі праведзеныя працы па рэстаўрацыі фасадаў будынка з аднаўленнем гістарычных дэкаратыўных элементаў, дэталяў і агульнага каларыту, скажоных і страчаных за час эксплуатацыі будынка (навуковы кіраўнік Р. А. Забела).

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Славутасці Мінска Катэгорыя:Цэнтральны раён (Мінск) Катэгорыя:Плошча Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:1953 год у Мінску Катэгорыя:Пошта Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіміра Караля Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Абрама Духана Катэгорыя:Паштовыя станцыі Беларусі