Джордж Уолд (, , Нью-Ёрк — ) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1950), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Скончыў Вашынгтонскі каледж Нью-Ёркскага ўніверсітэта (1927), Калумбійскі ўніверсітэт (1932, доктар філасофіі). З 1932 года член Нацыянальнага даследчага савета ЗША, з 1934 года ў Гарвардскім універсітэце (у 1948-68 гадах прафесар біялогіі). Навуковыя працы па біяхіміі, фізіялогіі і эвалюцыі зроку, па пытаннях узнікнення жыцця і біялагічнай эвалюцыі. Выявіў шлях распаду (прыроду выцвітання) радапсіну, адкрыў вітаміны рэцінол і дэгідрарэцінол у рэцэптарах сеткавай абалонкі вока. Нобелеская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1967) (разам з Р. А. Гранітам і Х. К. Хартлайнам).
Літаратура
Спасылкі Біяграфія Джорджа Уолда на сайце Нобелеўскага камітэта. Нобелеўская лекцыя Джорджа Уолда. Некралог Джорджа Уолда на сайце Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нью-Ёрку Катэгорыя:Памерлі ў Кембрыджы (Масачусетс) Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя