Сцяг Баварыі () — адзін з сімвалаў федэральнай зямлі Свабодная дзяржава Баварыя.

Афіцыйна ў Баварыі два сцягі, абодва прынятыя 16 лістапада 1953 года, абодва маюць прапорцыі 3:5, абодва выкарыстоўваюць традыцыйныя колеры зямлі — белы і блакітны. Нормы, у якім выпадку выкарыстоўваецца той ці іншы сцяг адсутнічаюць.

У першым варыянце («паласаты сцяг») выкарыстоўваецца палотнішча з памерамі бакоў 3 да 5, верхняя палова белая, ніжняя — блакітная.

У другім варыянце («дыяментавы сцяг») выкарыстоўваецца чаргаванне белых і блакітных ромбаў («дыяментаў»). Пры гэтым колькасць ромбаў не павінна быць меншай за 21, а зрэз ромба ў правым верхнім вугле павінен быць белага колеру.Bekanntmachung der Bayerischen Staatsregierung über die bayerische Staatsflagge und die Dienstflaggen für Kraftfahrzeuge, vom 16. November 1953; Bayerisches Gesetz- und Verordnungsblatt 1953, S. 193.

Выява герба Баварыі на сцягу не з'яўляецца законнай,Bayerisches Gesetz- und Verordnungsblatt але часам выкарыстоўваецца.

Спасылкі

Сцяг Баварыі на Flags of the World

Катэгорыя:Баварыя Баварыя