Сцяг Данецкай Народнай Рэспублікі — афіцыйны дзяржаўны сімвал, нароўні з гербам і гімнам, непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі.

21 чэрвеня 2014 года Вярхоўны Савет ДНР зацвердзіў гэты сцяг як афіцыйныДэпутаты ДНР зацвердзілі герб і сцяг рэспублікі, аднак адпаведны закон пакуль не апублікаваны.

Тэкст на сцягу Першапачаткова сцяг быў створаны арганізацыяй «Данецкая рэспубліка», якая размясціла на сцягу слова «Данецкая» і «рэспубліка», выкананыя ў стылі рускага ўстава, зверху і знізу ад герба адпаведна. Версія сцяга з тэкстам выкарыстоўвалася і як сцяг арганізацыі, і як сцяг дзяржавы.

На цяперашнім афіцыйным сцягу зверху змешчаны надпіс «Донецкая народная», знізу — «республика».

З 27 лютага 2018 года сцяг ДНР ўяўляе сабой чорна-сіне-чырвоны трыкалорЗакон Донецкой Народной Республики О Государственном флаге Донецкой Народной Республики. (Принят Постановлением Народного Совета 09.02.2018 г.) .

Значэнне колераў сцяга Чорны колер сімвалізуе ўрадлівую зямлю Маларосіі і вугаль Данбаса. Сіні колер сімвалізуе дух народа і воды Азоўскага мора. Чырвоны колер сімвалізуе кроў, пралітую за свабоду народа«Чорна-чырвона-сіні — найдужэйшы». Адкуль узяўся сцяг Данецкай «рэспублікі»..

Гл. таксама Сцяг Луганскай Народнай Рэспублікі Сцяг Наваросіі

Спасылкі

ДНР Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Данецкай Народнай Рэспублікі