Порт-Матарын () — горад, адміністрацыйны цэнтр вострава Радрыгес у дзяржаве Маўрыкій. Насельніцтва (2008 г.) — 5 929 чал.

Порт-Матарын месціцца ў адзінай бухце на востраве Радрыгес, прыдатнай для заходу вялікіх суднаў. Быў заснаваны ў XVIII ст. французскімі каланістамі з вострава Маўрыкій. Атрымаў сваю назву ад імя аднаго з першых перасяленцаў Мацьюрэна Брэньі.

З 2001 г. у Порт-Матарыне знаходзіцца Рэгіянальны Сход вострава Радрыгес.

Асноўныя галіны эканомікі — рыбалоўства, гандаль, абслугоўванне марскога транспарту і турыстаў. У Порт-Матарыне працуе марскі порт.

Спасылкі Port Mathurin

Катэгорыя:Населеныя пункты Маўрыкія